Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Беларуская музыка

Автор Nekto, декабря 14, 2008, 20:32

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

wangjhenbai


Іна Афанасьева, «Сарамлівая дзяўчынка»

Ён жыве у суседнім пад'ездзе
Твой кумір, твой любімы спявак,
Вы суседзі, вы проста суседзі,
А інакш і не скажаш ніяк.
На канцэрт яго ходзяць з букетам,
Яму доўгія пішуць лісты, —
Ты рабіла б таксама ўсё гэта,
Ды зусім сарамлівая ты...

Прыпеў:
Сарамлівая дзяўчынка,
Не плач і не ўздыхай,
Сарамлівая дзяўчынка,
Сябе ты не карай:
Век зусім кароткі, знаю
У тваёй бяды:
Я сама была такая,
Такая, як і ты.

Вы равеснікі з ім, а здаецца,
Раздзяляе нямала гадоў,
Вы суседзі, а быццам у свеце,
Паміж вамі нямала шляхоў.
Але ў снах сваіх радасных часта
Ты усё ж сустракаешся з ім,
І другога не ведаеш шчасця,
Ды і ведаць не хочаш зусім.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


Іна Афанасьева, «Горыч-ягада»

Куст калінавы ля рэчкі, ля вады
Кожны вечар я спяшаюся сюды:
Буду ягаду-каліну абіраць,
Буду мілага-каханага чакаць...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада...

Прыпеў:
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Недаспелы, прыгожы падман.
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Мае слёзы схавае туман.

А над рэчкай расцілаецца туман,
Закружыў мяне калінавы дурман,
Словы любага, як музыка гучаць,
А трывогі каля сэрца не суняць...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада...

Прыпеў.

Праляцела ноч, кароткаю была
І дадому я вярталася адна,
Аддала, відаць, я сэрца проста так,
Бо не сходзіў з маіх вуснаў горкі смак...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада...
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


[lang=be]Вольга Плотнікава і тэатр песні «Хвілінка», песня з гала-канцэрту «Маладзечна-2011»

Шчасце па свеце блукае спрадвеку,
Кожны, хто бачыць, заве,
Толькі яго не пазнаць чалавеку,
Што адзінока жыве.
Вусны ля вуснаў і сэрца ля сэрца —
Раем становіцца свет,
Ды ў ім душою таму не сагрэцца,
Хто адзінока жыве.

Прыпеў (двойчы):
Адзіны у полі не воін,
І ў доме адзін не сям'я,
Але заўсёды з табою
Радзіма, і маці, і я.

Льецца бяседа, і чарыца п'ецца,
П'ецца мядова да дна,
Толькі таму, хто адзін застаецца,
Горкаю будзе яна.
Каб на зямлі аднаму не згубіцца,
Хай будзе меней разлук.
Выпусці з рук жураўля ці сініцу
Проста для поціску рук.[/lang]
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


Іна Афанасьева, «Мой міленькі»

На палянцы дзеўкі водзяць карагод,
Танцы ды прыпеўкі — дзівіцца народ,
І толькі я сумую, бо няма таго,
Якога так шаную, — любага майго

Прыпеў:
Я гукаю: гэй, гэй, гэй!
Дзе ты, мой мілы?
Гэй, гэй! З'явіся хутчэй!
Гэй, гэй, гэй, калі мы разам,
Сэрцу весялей.
Я гукаю: гэй, гэй, гэй!
Дзе ты, мой мілы?
Гэй, гэй! З'явіся хутчэй!
Гэй, гэй, гэй, калі мы разам,
Нам жыццё ярчэй.

Сонейка заходзіць, месяц устае.
Але мой міленькі нешта не ідзе...
Мо заблукаў у лесе, можа хто забіў?
Мо маці не пусціла, можа разлюбіў?
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai

Offtop
Я не виноват, что её так много на ЮТьюбе. ;D


Іна Афанасьева, «Музыкант»

Кожны дзень у пераходзе музыка твая,
І таму сюды прыходжу кожны вечар я.
Я люблю твой хрыплаваты сумны саксафон,
Сумны саксафон, сумны саксафон...
Ты іграеш для прахожых песні даўніх дзён,
Песні даўніх дзён, песні даўніх дзён...
Ах, музыкант!

Сэрца музыка мне раніць горкаю тугой,
Зберагу я тую горыч, толькі не з табой.
І таму так несуцешна плача саксафон?
Плача саксафон, плача саксафон...
І таму над нашым лёсам смутак як праклён?
Смутак як праклён, смутак як праклён...
Ах, музыкант!

Не вярнуць былога шчасця, што там шкадаваць?
Мабыць, нам наканавана вечна сумаваць.
Ты іграеш для прахожых песні даўніх дзён,
Песні даўніх дзён, песні даўніх дзён...
Я люблю твой хрыплаваты сумны саксафон,
Сумны саксафон, сумны саксафон...
Ах, музыкант!
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


[lang=be]Іна Афанасьева, «Варажба»

І далёка пайшоў, і даўно,
Толькі сэрца табе аддано.
Як мне жыць без цябе? Як мне жыць?
Буду я на цябе варажыць.
Прыгадаю твой голас і смех.
Я кахаю, і гэта не грэх.
Вобраз твой назаўжды зберагу,
Праганю варажбою тугу.

Прыпеў (двойчы):
Варажба, варажба —
І надзея, і журба.
Варажбой, варажбой,
Заварожана табой.

Я крычу ад самоты у сне,
Кожны раз толькі ты снішся мне,
Захлынаецца сэрца тугой:
Ты пайшоў назаўсёды з другой.
Буду я на цябе варажыць,
Успаміны свае варушыць,
Як мне жыць без цябе? Як мне жыць?
Застаецца адно — варажыць...[/lang]
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

Nekto


wangjhenbai


[lang=be]Іна Афанасьева, «Родны беражок»

Пах кветак веснавых па расе разліваецца,
Там рэчкі ды лясы, поўныя лугі, быццам марыцца...

Прыпеў (двойчы):
Поўня белая ды мой радзімы беражок, што відаць здалёк,
Ты, матулечка, вазьмі маю далонь і к сэрцу нежна прытулі...

Як чісціня крыніц, успамін; льецца хуткі час
Там лепшыя гады дзецьмі ля ракі сустракалі нас...[/lang]
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai

Цитата: Nekto от июня 24, 2012, 14:45
Цитата: wangjhenbai от июня 24, 2012, 13:26
што кахае вобраз твой,

Як то перекладеться?  :)
Чомусь згадлось Zašto me u obraz ljubiš::)
Взагалі-то «що кохає образ твій». Звучить дивно, але так в оригіналі. :donno:
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai

Offtop
У мене смутне відчуття, що раніше цю пісню співав хтось інший... А може й ні. Не знаю.

[lang=be]Верасы, «Заварожаная фея»

Што ж ты так глядзіш сурова,
Ці адводзіш свой пагляд?
Толькі я табе ўсё роўна
І такой заўсёды рад.
Што ж паверыла так лёгка
Ты чужой-чужой мане?
Чорнай кошкай тыя плёткі
Перайшлі дарогу мне.

Прыпеў:
Заварожаная фея нагаворамі людзей,
Заварожаная фея, не такая, як раней,
Міма пройдзе і са мною зноў не стане гаварыць,
Заварожаная фея, як цябе разваражыць?

Што было калісьці шчасьцем
Стала ціхаю бядой,
І цяпер другіх я часта
Бачу вечарам з табой.
Ну, а следам за табою
Вось ужо каторы дзень
Ходзяць плётки, болей-болей,
Неадступна, нібы цень.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

Nekto

А есть песни на белорусских диалектах? И вообще чего-нибудь народненького давайте!  :)

wangjhenbai

Цитата: Nekto от июня 24, 2012, 14:58
А есть песни на белорусских диалектах? И вообще чего-нибудь народненького давайте!  :)
Я такого не слушаю, спросите у кого-то ещё.  :donno:
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.



wangjhenbai

Цитата: Nekto от июня 24, 2012, 15:05

Цитата: http://www.youtube.com/watch?v=nnmeEdas1z8
what are they talking about?
:)
Гарні, гарні бульбу з печы

Гарнi, гарнi бульбу з печы
У торбачку ды на плечы,
Гарнi, гарнi ды нясi,
Скажаш дзякуй, як з'ясi.

Прыпеў:
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Скажаш дзякуй, як з'ясi.
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.

Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць.
З бульбы клёцкi, з бульбы каша,
Вось такая доля наша.

Прыпеў:
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Вось такая доля наша.
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.

Ай, да туры, растатуры,
Я шляхецкай сам натуры:
Адзiн лапаць, другi бот,
А я шляхцiц, далiбог!

Прыпеў:
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
А я шляхцiц, далiбог!
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

Demetrius__

Выяўляецца, Ірына Дарафеева пераспявала маю ўлюбёную песню Сафіі Ратару. Але атрымалася дрэнна... :(


Spoiler: Арыгінал на ўкраінскай ⇓⇓⇓


wangjhenbai

Offtop

Цитата: Евгений от июня 25, 2012, 23:06
спасибо, wangjhenbai  ;up:
Не за что.

А вось гэта з нашага леташняга фестываля. Спадзяюся, што цяпер яго зноў будуць праводзіць штогод.

На словы Янкі Купалы (акрамя апошняга куплета). Вымова вельмі дрэнная: стаіт замест стаіць, лу[к] замест лу[х] (нават незважаючы на рыфму).

Наталля Тамела, «На лузе»

Добра ў лузе ў час палудны, лёгка там дыхнуць
Лёгка там дыхнуць, лёгка там дыхнуць.
Хмаркі белыя марудна за лясы плывуць,
За лясы плывуць, за лясы плывуць.

Прыпеў:
Ветрык краскі чушь калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццям дыша,
Конікі трашчаць,
Конікі трашчаць.

У лозах шчэбет не сціхае, шум стаіць і свіст,
Шум стаіць і свіст, шум стаіць і світ.
Ў яркім бляску спачывае на ракіце ліст,
На ракіце ліст, на ракіце ліст.

Прыпеў.
Спевам, гоманам і звонам поўніцца ўвесь луг,
Поўніцца ўвесь луг, поўніцца ўвесь луг.
І дрыжыць над ім зялёны жыватворчы дух,
Жыватворчы дух, жыватворчы дух.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai

Offtop
Калі мы хадзілі з ў паход, гэта была адна з песень, якую ведалі ўсе (другой былі «Тры чарапахі»).
«Купалінка»
Spoiler: У выкананні Анжалікі Агурбаш (на літаратурнай беларускай) ⇓⇓⇓
Spoiler: У выкананні Наталлі Тамела ⇓⇓⇓
Spoiler: Арыгінальнае выкананне «Песняроў» ⇓⇓⇓
Spoiler: У выкананні Аляксандра Рыбака з польскімі субтытрамі ⇓⇓⇓

Купалiнка, купалiнка,
Цёмная ночка, цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка?

Мая дочка у садочку
Ружу, ружу поліць; ружу, ружу поліць,
Белы ручкi коліць.

Кветачкi рвець, кветачкi рвець,
Вяночкi звiвае, вяночкi звiвае,
Слёзкi пралiвае.

Купалiнка, купалiнка,
Цёмная ночка, цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка?
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai

Offtop
Яшчэ з спадчыны «Песняроў». Іх версія мне не падабаецца, а вось у Грыбалёвай вельмі нядрэнна. :)
«Чырвоная ружа»
Spoiler: У выкананні Ларысы Грыбалёвай ⇓⇓⇓
Spoiler: Арыгінальнае выкананне «Песняроў» ⇓⇓⇓
Spoiler: Выкананне нейкай Інгі з Маладзечна-2012 ⇓⇓⇓

Чырвоная ружа, не стой на дарозе,
Не стой на шырокай: хто йдзе, той ламае.
Не стой на дарозе, чырвоная ружа
Хто йдзе, той ламае, хто йдзе, той шчыпае.

Прыпеў (двойчы):
За што, за што, яткое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва.

Жанаты ламае дзяцям на забаву,
Халасты ламае дзеўкам на спадману.
Чырвоная ружа - дзяцям на забаву,
Чырвоная ружа - дзеўкам на спадману.

Прыпеў (двойчы).

Зманіў хлопец дзеўку
Ружовым квяточкам,
Ружовым хусточкам,
Кляновым платочкам,
Чарнявым шчыночкам,
Маленькай дочкай,
Ой, беленькім сынам,
Маленькім сынам.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


Ірына Дарафеева, «Балада»

На гнядым звінела срэбраная збруя,
Біў ён капытамі ў прадчуванні сеч,
Дзеўчына-красуня у дарогу злую
Хлопцу маладому падавала меч.

Любы мой, харошы, сокал мой адважны,
Ад варожай зграi баранi наш край.
Будзе мне трывожна, будзе мне i страшна,
Будзеш ты мне снiцца, родны мой, бывай.

Баранi сцяжынкi там, дзе мы хадзiлi,
Дзе спявала наша зорная вясна,
Баранi каханне, баранi радзiму,
Баранi святую, у нас яна адна.

Стрэлы хмарай чорнай засланяли сонца,
Чырванела рэчка ад крывi людской,
Бiтва на Нямiзе на святую Тройцу
Алякла нам сэрцы жудаснай бядой.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


Гюнэш Абасава, «Сэрца ў далонях»
Зноў ляціць па свеце
Той шалёны вецер,
Што душу сціскае
Боллю кожны вечар.
І мацнее б'ецца,
Нібы птушка ў клетцы,
Яшчэ жывое сэрца
Плача і смяецца.

Прыпеў:
Маё сэрца ў далонях
Прынясу табе — толькі вазьму.
Маё сэрца ў далонях
Сваім подыхам ты закрані.

Адкажы мне, вецер,
Дзе той шлях у свеце,
Што па імгле туманнай,
Дойдзе да кахання.
Нібы птушка ў клетцы
Сэрца маё б'ецца,
Яшчэ жывое сэрца
Плача і смяецца.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

wangjhenbai


Ірына Дарафеева, «Акрыляй»

Сочыцца вада праз пясок,
Час ў начною цемру ляціць.
Вабіць нас апошні свой крок
Сёння зрабіць.
Не хачу ніякіх пакут,
Мора хваляй нас захлясне.
Чую такт далоняў і губ
У мройным сне, у мройным сне...

Прыпеў (два разы):
Акрыляй... Акрыляй...

Ранішнім паветрам ўздыхну,
Чуецца птушыны базар.
Сонечным праменнем раздуў
Сорама жар.
За аблокі кліча наш лёс,
Сцеліцца туман над вадой,
Казкаю кахання прынёс
Мой непакой, мой непакой.

Прыпеў (два разы).

Неўміручы стары курган
Таямнічы дух сцеражэ,
Воран, нібы злы басурман,
Зноўку крычыць.
Верыцца: не знікне твой твар
На маім паўночным плячы,
Гэта нашых ласкаў пажар
Ў сэрцы гарыць.
Если я кому-то нужен, д м игрек м д собака яндекс точка ру.

arseniiv

王貞白 просил запостить:

Скачать/послушать: тут, тут

Іна Афанасьева, «Сцяжынка»

Ой, лясы, палі ды лугі, разлогі,
Чэраз вас ідуць пуцінкі-дарогі...
Калі хлопца я шчыра любіла,
Да яго я сцяжынку пралажыла.
Йшла сцяжынка, дайшла да растання,
Тут і скончылася наша каханне.
Я вазьму і зноў па ёй пахаджу,
Я і зноў на сцяжынку пагляжу...

Прыпеў (двойчы):
А на сцежцы ўсё трава-мурава,
Ўсцяж крушыннік разрастаецца,
Над дарогай галлём навісаецца:
Ні праходу, ні праезду няма.

З-пад крушынніку крынічка цячэ,
І гнядздечка ўзываецца ў ім,
Ад таго ўзываецца,
Што там птушка-пяюшка запліваецца.
Ты не будзеш, крынічанька,
Ад разводдзя свайго у вясну паўней,
І палюбіш, дзяўчынанька,
Ты не так, як любіла ты даўней.

Nekto

Стихотворение Купалы под названием «Хто ты гэткi?» (1908):

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр