Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Белорусский язык: Словари

Автор Гиперкуб, октября 14, 2014, 03:32

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Гиперкуб

На //slounik.org змешчаны Беларуска-расейскі слоўнік (Крапіва).

Чацвёртае выданне Слоўніка падрыхтавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Разлічаны на масавага чытача.

(Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 4-е выд., перапрац. і дап. Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы.)

http://slounik.org/krapivabr/

Гиперкуб

«Беларуска-расійскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча — беларуска-расейскі слоўнік, падрыхтаваны пад рэдакцыяй М. Байкова і С. Некрашэвіча і выпушчаны Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі ў Менску ў 1926 року. Меў 356+IV старонак, каштаваў 2 рублі.

Слоўнік утрымліваў больш за 20 тыс. словаў, большую частку зь якіх складалі словы агульнага ўжываньня, значна меншую — навуковыя тэрміны, прафэсыяналізмы, некаторыя ўласныя беларускія імёны, назвы беларускіх гарадоў і рэк, устойлівыя спалучэньні словаў. Рэестравыя беларускія словы забясьпечаныя асобнымі граматычнымі і стылістычнымі пазнакамі. Прыкладаў ужываньня няма, бо аўтары жадалі скараціць аб'ём слоўніка.

Па выпуску слоўніка адзначалася, што слоўнік няпоўны, ня мае некаторых вельмі патрэбных словаў (г.зн., складзены без належнага іх выбару), утрымлівае штучныя словы, русізмы, палянізмы; шмат якія беларускія словы патлумачаны няправільна або недакладна. Слоўнік складзены без належнай крытыкі (напрыклад, неапраўдана ўведзена нелітаратурная лексыка). Агульнай ацэнкай Я. Лёсіка была парада «адносіцца да слоўніка з асьцярожнасьцю» і канстатацыя таго, што слоўнік Насовіча надалей заставаўся недасягнёнай тады велічынёй.

Слоўнік быў падрыхтаваны згодна з заданьнем Інбелкульта ўсяго за 4 месяцы і быў аддадзены ў друк у 1925, але не выходзіў з друку да пачатку 1927. Пасьля масавых рэпрэсій у беларускім навуковым асяродзьдзі (1929—1931) карыстацца слоўнікам, як і іншымі працамі «ворагаў народа», было забаронена, кнігі былі перададзеныя ў бібліятэчныя спэцфонды.

У 1993 року слоўнік перавыдадзены факсымільным спосабам выдавецтвам «Народная асьвета» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).

http://www.slounik.org/bn/

Гиперкуб

Лацінскія афарызмы. [be]
Зьмешчаны слоўнік лацінсках афарызмаў, крылатых выразаў, фразэалягізмаў зь перакладам у беларускую мову.
URL: http://asveta.belinter.net/latbiel.html


Гиперкуб

SŁOŬNICZAK PROSTAHO JAZYKA Z POLSKIMI TŁUMACZENIAMI

("Białorusko-polski słownik gwary używanej na północnym Podlasiu")

http://cybervioska.w.interia.pl/slounik.htm

procyone

Цитата: Гиперкуб от октября 14, 2014, 03:32
http://slounik.org

Один из лучших коллекций словарей. Я могу добавить русско-белорусский, белорусско-русский : //www.skarnik.by.

Гиперкуб

Шкраба Ірына. Самабытнае слова. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі

У Cлoўнiкy pacкpывaeццa знaчэннe cлoў, якiя нaлeжaць дa бeзэквiвaлeнтнaй лeкciкi бeлapycкaй мoвы з пyнктy глeджaння яе пpaeкцыi нa pycкyю. Cлoўнiк пpызнaчaны нaйпepш для ўcix тыx, хто пpaцye ca cлoвaм пpaфeciйнa — выклaдчыкaў, cтyдэнтaў-фiлoлaгaў, пepaклaдчыкaў, жypнaлicтaў, pэдaктapaў. Ён тaкcaмa мoжa cтaць кapыcным дaвeднiкaм для тыx, хто пaчынae вывyчaць бeлapycкyю мoвy i пaшыpae cвoй лeкciкoн. Бeзэквiвaлeнтнaя лeкciкa цiкaвaя i ў пaзнaвaльным плaнe, бo яна aдлюcтpoўвae ўплыў aкaлiчнacцeй жыцця i дзeйнacцi чaлaвeкa нa фapмipaвaннe нaцыянaльнaй cicтэмы знaчэнняў мoвы.

http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=15161

http://www.slounik.org/biez/


Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр