Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

vezhò tshi-waké

Автор Vibrio cholerae, сентября 22, 2014, 21:48

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Joris

Алфавіт
a b d e g h i k l n o r s t v w y z
Як магчыма заўважыць, у алфавіце няма літар c, f, j, m, p, u і x. Літары c і h самастойна не ўжываюцца.

Як чытаць
Гэтая мова мае толькі чатыры галосныя гукі: а, e, i і o. Гук i заўсёды памякчае папярэдні зычны гук. Гукі a і e таксама могуць памякчаць папярэднія зычныя гукі, у гэтым выпадку над імі трэба пісаць акут: á, é, напрыклад, [kʲa], [kʲe]. Гук о ніколі не памякчае зычныя гукі.
Вымаўленне зычных гукаў не надта складанае. Трэба заўважыць, што літара h ужываецца толькі ў спалучэннях sh [ʃ], zh [ʒ]. Акрамя таго маюцца спалучэнні ts [ʦ] i tsh [ʧ].
Найбольш складаным гукам з'яўляецца r [ɖ].
Націск
Большая частка слоў мае націск на апошнім складзе. Калі націск падае не іншы склад, то на першым ненаціскным складзе пасля націскного трэба пісаць гравіс: à, è, ì, ò, напрыклад, vezhò [ˈve.ʒo] "людзі".
Спалучэння літар á, é з гравісам маюць форму ǎ, ě.


Назоўнік
Назоўнікі не маюць катэгорыі роду, але маюць формы адзіночнага і множнага ліку, а таксама, так названую, вылучальную форму.

У адзіночным ліку назоўнікі не маюць ніякіх канчаткаў. У множным ліку да іх далучаецца ненаціскны канчатак , які пасля галосных гукаў мае форму -zhò (каліласка, звярніце ўвагу на тое, что ў большасці суфіксаў і канчаткаў злучальным зычным будзе zh), напрыклад:
ve чалавек — vezhò людзі
wa мова — wazhò мовы
nan дзіця — nanò дзеці
sog кот — sogò каты
kárè [ˈkʲa.ɖe] воблака — kárèzho [ˈkʲa.ɖe.ʒo] аблокі
і г. д.

Вылучальная форма назоўніка заўсёды ствараецца пры дапамозе канчатка -ké, які заўсёды мае націск. Пасля зычных ён мае форму :
ve чалавек — veké
wa мова — waké
nan дзіця — nané
sog кот — sogé
kárè [ˈkʲa.ɖe] воблака — káreké
і г.д.
Вылучальная форма вылучае чалавека або прадмет з шэрагу аднолькавых людзей або прадметаў. Мае сэнс адзіночнага і множнага ліку ў залежнасці ад кантэксту. Больш за ўсё ёй адпавядаюць формы з пэўным артыклем у еўрапейскіх мовах.
yóó' aninááh

Joris

Сказы з іменным выказнікам
У сказах з іменным выказнікам ужываецца дзеяслоў-звязка ra, які заўсёды трэба ставіць у канец сказа. Калі дзейнікам з'яўляецца асабовы займеннік, то звязка ra не змяняецца. Асабовы займеннік пры гэтым вылучаецца пры дапамозе часціцы -lé, якая пішацца праз злучок.
Асабовыя займеннікі маюць наступныя формы: gi я або мы, ni ты або вы, tshi ён, яна, яно або яны, а таксама a хтосьці. Такім чынам, можна прывесці наступныя прыклады:
gi-lé ve ra я чалавек
ni-lé nanò ra вы дзеці
tshi-lé sog ra ён/гэта кот

Калі дзейнікам з'яўляецца іншая часціна мовы, або дзейнік адсутнічае, то дзеяслоў-звязка спрагаецца па асобам і мае наступныя формы: gira я/мы ёсць, nira ты/вы ёсць, shira (sic!) ён/яна/яно/яны ёсць, ara хтосьці ёсць, напрыклад:
ve gira я чалавек
nanò nira вы дзеці
sog shira ён/гэта кот
Masha otshòve shira Маша настаўніца
Назоўнік у пазіцыі дзейніка таксама можа імець часціцу -lé: Masha-lé otshòve shira Маша настаўніца.

Часціцу -lé можна перекласці на беларускую мову як "што датычыцца".
yóó' aninááh

я пифия

Спакой  — хлусьня, ёсьць толькі жарсьць.
Праз жарсьць я атрымліваю моц.
Праз моц я атрымліваю магутнасьць.
Праз магутнасьць я перамагаю.
Празь перамогу мае аковы парвуцца.
І Сіла вызваліць мяне.

Joris

yóó' aninááh

я пифия

Спакой  — хлусьня, ёсьць толькі жарсьць.
Праз жарсьць я атрымліваю моц.
Праз моц я атрымліваю магутнасьць.
Праз магутнасьць я перамагаю.
Празь перамогу мае аковы парвуцца.
І Сіла вызваліць мяне.

я пифия

Спакой  — хлусьня, ёсьць толькі жарсьць.
Праз жарсьць я атрымліваю моц.
Праз моц я атрымліваю магутнасьць.
Праз магутнасьць я перамагаю.
Празь перамогу мае аковы парвуцца.
І Сіла вызваліць мяне.

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр