( Я забыла пароль ад старога конту , таму завяла новы .)
На беларускай мове мала сучаснай літаратуры . Трэба штосьці з гэтым рабіць ! Дыпламаваныя перакладчыкі перакладаюць лухту "не для ўсіх" , а сапраўды якаснай літаратуры не перакладаецца !
Але , як паказвае прыклад Гары Потэра , -- можна ўсім зацікаўленым сабрацца і зрабіць свой народны пераклад !
Я прапаную перакласці адзін з шэдэўраў Дар'і Данцовай "Д'ябал носіць лапці" . Пачытаць арыгінал можна тут :
http://dontsova-knigi.narod.ru/001_29_1.html ( калі вы не чыталі гэты шэдэўр -- я вам зайздрошчу , у вас усё папераду !) Вось , я пачала пераклад . Калі ласка, працягвайце ! Пішыце пра памылкі , а таксама перакладайце далей ! Можна падзяліць часткі , першая глава -- за мной , далей можаце займаць .
"Д'ябал носіць лапці" ( Віёла Тараканава . У свеце злачынных жарсцяў -- 29 )
Анатацыя
Здаецца , я , Віёла Тараканава , вядомая шырокім масам як пісьменніца Арына Віёлава , моцна ўліпла . Толькі ўявіце -- мяне абвінавачваюць у забойстве адваката Мікалая Ліцягіна ! Я ўсяго толькі спадзявалася разжыцца ў абаронцы крутым сюжэтам для свайго новага дэтэктыва , і чым гэта скончылася ? У мяне апынуўся наўтбук Ліцягіна і найважнейшая ўліка , што можа апраўдаць нявіноўнага і засадзіць за краты сапраўднага маньяка -- штогод у адзін і той самы дзень ён душыць асоб лёгкіх паводзін аднолькавымі блакітнымі шарфамі . Цяпер я чакаю , калі злодзей клюне на "жыўца" -- так-так, мяне, любімую -- і выдасць сябе. А тым часам я асвойваюся на новай працы на пасадзе пакупніка-правакатара : хаджу па гандлёвым кропкам і таленавіта даваджу прадаўцоў да шаленства . Дрыжыце, буцікі ...
Глава 1
Калі траціць грошы з розумам , у выніку у вас не застанецца ні грошай , ні розуму .
Я ўдала , што да крайнасці зацікаўленая цаной на цукеркі , і прыйнялася сканцэнтравана разглядаць вітрыну . А сама тым часам слухала чужую гутарку .
-- Дзеванька , -- бубніў кволы старэнькі, апрануты, негледзячы на жнівень , у цёплую куртку , -- вельмі ў вас пельмені брыдкія !
Прадаўшчыца , ярка нафарбаваная пергідрольная бяляўка, разявіла рота, і я мімаволі ўцягнула галаву ў плечы . Ну , зараз дзядуля атрымае па поўнай праграме . Спадзяюся, чуткі мікрафон , схаваны пад футболкай, не заклініць ад сілы гуку . Ах , дзядуля, навошта ты палез дакараць цётку ! Няўжо з яе выгляду не зразумеў , з кім маеш справу ?
Але падзеі цалкам нечакана сталі развівацца зусім не так , як я чакала .
-- Пельмешкі не спадабаліся ? -- прагудзела гандлярка . -- Яны ў нас заўсёды свежыя , сама іх бяру .
-- Глупства атрымалася , дзетачка , -- паскаржыўся старэнькі . -- На пенсію мала што сябе дазволіць можна . А тут я пельменяў захацеў , ну і махнуў рукой на эканомію , схапіў у вас учора ажно цэлі кілаграм . І чаго ? Кінуў у ваду , памяшаў ложкай , пайшоў да халадзільніку , целік уключыў , падрыхтаваўся паласавацца ў сваё задавальненне , як раз футбол пачынаўся . Павярнуўся да каструлькі , стаў у ёй шумоўкай шумаваць , і ... чаго ?
-- Што , дзядуля ? -- спачувальна спытала прадаўшчыца . -- Разваліліся ? Цеста асобна ад мяса ?
-- Як бы так, то не страшна , -- закохтаў божы адуванчык . -- Можна вылавіць і паасобку з'есці . Не . Яны зніклі !
Я адарвалася ад вывучэння цэн і ўтаропілася ў дзеда . Здаецца , у яго не ўсе дома. Прадаўшчыца абапёрлася рукамі аб прылавак .
-- Вас як звуць ?
-- Андрэй Палыч , -- адказаў пенсіянер .
-- А я Ніна , -- нараспеў назвалася бяляўка . -- Можа , вы , Андрэй Паўлавіч , не памецілі , як пельмешкі тыя да дна прыліплі ?
-- Не , Ніначка , -- з годнасцю адказаў дзядуля . -- Ваду зліў , пуста !
Я без запрашэння ўлезла ў іх гутарку .
-- Крэкс , фэкс , пэкс , цудоўнае знікненне .
-- Дарагі фокус , -- уздыхнуў дзядок . -- І незразумела , што здарылася ! Вось , прыйшоў даведацца : калі прадукт мной не з'едзены , мне грошы павярнуць ?
Ніна горасна ўздыхнула .
-- Чэк застаўся ?
-- А як жа , -- зрадзеў Андрэй Паўлавіч , -- я заўседы зберагаю касавы дакумент . Вось , палюбуйцеся , дзетачка .
Ніна ўзяла працягнуты шматок паперы і ўздзёрнула бровы .