Author Topic: Як правапіс дапамагае даведацца месца націску  (Read 2077 times)

0 Members and 1 Guest are viewing this topic.

Offline Beul-binn

  • Posts: 252
  • Gender: Male
Нядаўна я вырашыў трохі патрэніравацца ў беларускай мове. Прачытаў «Дзікае паляванне караля Стаха" і "Чорны замак Альшанскі" Уладзіміра Караткевіча. Потым яшчэ некалькі аповесцяў Васіля Быкава.
Мне спадабалася, што правапіс часта дапамагае вызначаць месца націску. З-за абазначэння акання ясна, напрыклад, дзе націск у «хораша», «у ваду».

І яканне часта дапамагае. Напрыклад, у вельмi - націск на першы склад, бо інакш предударное е ператварылася б у я (*вяльми).

Мой метад вывучэння моў - як мага больш чытаць і пры чытанні запамінаць правільнае вымаўленне слоў. У гэтым сэнсе, з украінскім мне крыху цяжэй. Часта памыляюся ў месцы націску...

Буду ўдзячны за ўказанне памылак.


Offline Ömer

  • Posts: 2817
Quote
Як правапіс дапамагае даведацца месца націску
даведацца аб месцы націску
ya herro, ya merro

Offline Beul-binn

  • Posts: 252
  • Gender: Male
Quote
Як правапіс дапамагае даведацца месца націску
даведацца аб месцы націску
Дзякую! Шкада, што ўжо ў назве тэмы памыліўся... :wall:

Што тычыцца тарашкевіцы пры вывучэнні мовы… Па-мойму, напрыклад, пазначэнне асіміляцыйнай мяккасці не надта дапамагае: гэта правіла даволі простае. А вось напісанне "не" і "без", як "ня" і "бяз" (маю на ўвазе часціцу і прыназоўнік) паказвае на тое, што наступнае слова мае націск на першы склад (напрыклад, «ня выкананыя»). А вось гэта карысна...

Offline Окаменелость

  • Posts: 66
  • Стопицотый Доктор
Тут вам пашанцавала, што сучасная тарашкевіца адмовілася ад правіла, якое было ў тарашкевіцы даваеннай. Калісьці яканне абазначалася і ў другім складзе перад націскам (бядуна, лясуна). У гэтым выпадку вызначаць націск для неабазнанага чалавека  больш складана.
— Если ты — пришелец, то почему у тебя северный акцент?
—  У многих планет есть север!

Offline Beul-binn

  • Posts: 252
  • Gender: Male
Калісьці яканне абазначалася і ў другім складзе перад націскам
Дзякую за каментар. Паглядзеў, што сапраўды ў першапачатковай тарашкевіцы правілы былі больш складаныя.
Quote
Браніслаў Тарашкевіч, грунтуючыся, відавочна, на вымаўленьні свае роднае віленскае гаворкі, артаграфічна замацаваў пераход е ў я ня толькі ў першым, але і ў другім складзе перад націскам. Пазначэньне яканьня ў другім складзе перад націскам залежала ад якасьці зычнага ў першым складзе перад націскам. Калі ў першым складзе быў [а], тады яканьне ў другім складзе не пазначалася: нявучоны, але незаможны; ня пойдзеш, але не пайду.
...
Практыка адроджанай тарашкевіцы ў сучаснай Беларусі засьведчыла стыхійную адмову ад гэтага Тарашкевічавага правіла на карысьць непазначэньня яканьня ў іншых, акрамя першага пераднаціскавага, складох.
http://knihi.com/storage/pravapis.html

Цікава, што і цяпер узнікаюць памылкі з пазначэннем якання ў другім складзе перад націскам у тарашкевіцы. Напрыклад, у Вікіпедыі пра лесуна прачытаў:
"Абсяг дзейнасьці лесуна..."
ясуна можна падмануць..."
(wiki/be-tarask) Лясун



 

With Quick-Reply you can write a post when viewing a topic without loading a new page. You can still use bulletin board code and smileys as you would in a normal post.

Note: this post will not display until it's been approved by a moderator.
Name: Email:
Verification:
Type the letters shown in the picture
Listen to the letters / Request another image
Type the letters shown in the picture:
√49 Напишите ответ строчными буквами:
«Сто одёжек, все без застёжек» — что это?: