Я не одобряю, тьфу-тьфу. Но - почему некоторые змагары любят 23 февраля:


Беларуская Краёвая Абарона стваралася па загадзе i пад кантролем Генеральнага Камiсара Курта Фон Готтберга. Актыўны ўдзел у фармаваньнi БКА прымалi ўсе сьпецслужбы Германii, у першую чаргу СД i камандаваньне Вэрмахта на Беларусi. Пры неабходнасьцi выкарыстоўвалася садзеяньне адмiнiстратыуных уладау i грамадскiх арганiзацый СБМ, БНС.
Асноўным прызначэньнем БКА з'яўлялася антыпартызанская барацьба, а затым, на фронце, супрацьдзеяньне Чырвонай Армii. Фармаваньнем БКА афiцыйна кiравала Беларуская Цэнтральная Рада. Яно праводзiлася практычна ва ўсiх акругах Беларусi, за выключэньнем раёна ракi Прыпяць i Лiдскай Акругi. Не падлягала мабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi (з поўначы на поўдзень) у гарадах: Браслаў, Валожын, Мядзель, валасны цэнтр Казлоўшчына, Узда i Iвянец. Сымбалiчна тое, што згода на фармаваньне БКА была дадзена Куртам фон Готтбергам менавiта 23 Лютага, а адпаведны загад быў падпiсаны 6 Сакавiка 1944
З вайсковага пункту гледжаньня фармаваньне падраздзяленьняў БКА вялося вельмi прафесiйна, пачынаючы з прызыву каманднага складу - афiцэраў i падафiцэраў, якое здзяйснялася па датэрмiнова састаўленых сьпiсах, загадзя прадстаўленых валаснымi старшынямi. Да лiку прызываўшыхся ў БКА належалi былыя афiцэры й камандзiры Рускай, Польскай i Чырвонай Армii ва ўзросце да 57 гадоу i падафiцэры да 55, якiя на дадзены момант не знаходзiлiся на службе i не займалi кiраўнiчых пасадаў у нямецкай адмiнiстацыi. Прызыў кантраляваўся камендантамi Палiцыi i СД.
6 Сакавiка 1944 пасля папярэдняй падрыхтоукi пачалася агульная мабiлiзацыя БКА, прызывалiся усе баяздольныя мужчыны з 1908 па 1924 год нараджэньня. Ад кожнай акругi паступiла ня меньш за 500 жаўнераў. 31 Сакавiка створаным батальёнам БКА была нададзена нумарацыя. Афiцыйна прызыў скончыўся 15 Красавiка 1944г.
Аналізуючы ход мабiлiзацыi, Прэзiдэнт Рады Р.Астроўскi заўважыў: -"У прызыўных камiсiях заселi немцы, за розны хабар вызваляюць людзей ад мабiлiзацыi, а таму прынята рашэньне немцаў не дапускаць, каб не паўтараць ранейшых памылак". Ён адзначыў, што ў шэрагi БКА могуць патрапiць партызаны i прапанаваў правесьцi праверку ўсяго асабовага складу праз СД.
Увогуле, мабiлiзацыйныя захады БЦР па фармаваньнi Беларускай Краевай Абароны далi неблагiя вынiкi. У асобных акругах адбор мабiлiзаваных быў арганiзаваны на высокiм узроўнi. Так, напыклад, мабiлiзацыйная камiсiя ў Любчы, якую ўзначальваў кiраўнiк БКА па Баранавiцкай акрузе Б.Рагуля прызывала на службу толькi фiзычна здаровых i пiсьменных Беларусаў. У вынiку быў укамплектаваны 68 батальён БКА, якiм Рагуля камандаваў асабiста.