Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Творчае

Автор Dy_što_ty_havoryš, ноября 26, 2013, 17:48

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Dy_što_ty_havoryš

Мозг бессэнсоўна зьбіраў рэшткі розуму

Мозг бессэнсоўна зьбіраў рэшткі розуму
З асобных скамечаных частак
бярвеньня
наркозу
мух
У п'янага сьвету малюнак з дурных элементаў
арол
араў
сеяў
бясконцае
явар
яд
Апошная зьвязная думка:
"А я вар'ят!"
Ламаюцца час і прастора, і чэзнуць у шале дашчэнту.


Беларусі


Не, лепей стаць прывідам, ценем, ахвярай нябыту,
Няхай ужо вечныя зьдзекі, пакуты, пагарда ды жах,
Каб толькі ня ўбачыць цябе разарванай, разьдзертай, разьбітай,
Каб толькі над Краем і Мовай ніколі ня ставіць крыжа.

Калі тваё сонца закоціцца ў пашчу драпежнага лёсу,
Калі твой народ цябе кіне і роспач заб'е ў ім імпэт,
Калі ты дарэмная мара  – няўжо дзеля зьдзеку нябёсы
Далі мне ў сусьветны вар'яцкі  тэатар білет?

Няўжо ўсё сьвятое – падман і чыёсьці вар'яцтва
І нехта прыдумаў і славу, і рэкі крыві?
... Мы будзем з табою да сьмерці, да Боскага царства
І сэрцы табе аддамо – але толькі жыві.

____________________________________________



Іржавеюць са сталі мячы,
Храм становіцца грудам гліны...
Ты адчуеш руку на плячы,
Шапяне чыйсьці голас з-за сьпіны,

Не пасьпееш і крыкнуць – бядзе
Перашкодзіць ня здолееш. Лёдам
Стане кроў, і цябе павядзе
Хтось празь безьліч сырых пераходаў...

Задрыжыш перад тварам Судзьдзі,
Ды ня знойдзеш сабе апраўданьня
І на роспачы чорнай ладзьдзі
Ты ў пякельнае сыдзеш выгнаньне.


Аляксей Карпенка
Под синим небом белорусским Познал я радость и беду. Я — белорус, а значит — русский, Таким и в небо я уйду.

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр