Родился на улице Герцена...
Частка 0 А ты ўпэўнены ў тым, хто ты такі й што ты існуеш?
Вось вы ўжо й склалі на вогнішча ўсе свае страхі ды сумневы… каб я спаліў усё гэта к чорту! Вось я выходжу ў цэнтр гэтага халернага калізэю! У руках маю паходню й каністру з бэнзынам! А перада мною натоўп голых людзей, якія ціснуцца да сьценак. Я ў гушчы падзей, як бачыце, да таго ж я й ёсьць сама падзея! Так-так… Я сам сябе стварыў, сам сабе ўсё падпарадкаваў! Разумееце, пра што гаворка?.. Дзіўна…
Я йсную п а – с а п р а ў д н а м у! Думаю ды цалкам вольны ад стэрэатыпаў, так-так. Мой сьвет – гэта бязьмежныя магчымасьці, дзе няма штодзённай жратвы ў выглядзе тэлевізыйных штампаў, слё-га-наў, лё-зун-гаў, навязаных урадам, зомбаскрыняй ці вашым улюбёным сецівам, хі-хі-хі-хі… Вось ён Я! Тут! РЭАЛЬНЫ! Вы вылупіліся зараз у экран кампутара. А вы там ёсьць? А можаце мне даказаць гэта? Вось і атрымліваецца… што вас няма, а я ёсьць!
Мне заўсёды ёсьць што сказаць. А што можаце сказаць вы? Падумайце. “Два піўка ды корушку” (фу-у, якая брыдота!) альбо “любая, я ў прыбіральню” (а самі йдзяце пісаць SMS’ку палюбоўніцы ці, выбачайце, мастурбуеце). Вашае жыцьцё - суцэльная хлусьня, парнуха, бытавуха, сеціўная залежнасьць ды сотава-мабільны палон! Ну, хіба я ня маю рацыю?
Вось скажыце мне: вы калі-небудзь зьдзяйсьнялі што-небудзь сапраўды незвычайнае? Ніколі! І ня здолееце! Ведаеце, чаму? Таму што ўсё гэта знаходзіцца па-за межамі вашай зоны камфорту! Вы запакаваныя ў яе, быццам у армаваны поліпрапіленавы мяшок. Вы кавалкі мяса, заціснутыя рамкамі побыту ды працы... Вольная каса! ...Ці я ня маю рацыю? Можа, я памыляюся ? Папраўце мяне! Вы, напрыклад, зможаце падараваць свой мабільнік выпадковаму мінаку? А? Пытаньне на развагу. Можаце вось зараз адфарматаваць вінчэстар на вашым кампутары? Боязна? Абасраліся? А ведаеце, чаму вы гэтага ня зробіце? Таму што гэта раўнацэнна самазабойству! Вы бяз гэтага не існуеце! Вы калі-небудзь што-небудзь наогул рабілі самастойна? Кіраваліся ўласным рашэньнем? Не чакалі ўказаньня “JUST DO IT!”?! А?!
Вось і атрымліваецца: я - сапраўдны, а вы - толькі хуткасьпелы плён нечай фантазыі, вас яшчэ не намалявалі!… І вы мусіце моцна пастарацца, калі вы хочаце даказаць сабе адваротнае ды мець шчасьце называць сябе ЖЫВЫМ! І самае галоўнае – гэта ж зусім нават не гульня… Гэта…
Частка 64 Дзе заўгодна й калі заўгодна
Ой! Зачыніце дзьверы! І выдаліце адсюль маленькіх дзяцей! А рукі пакладзіце так, каб я іх бачыў! Ну, ужо! Сёньня я распавяду вам пра радасны ды прыемны занятак, такое маленькае кішэннае шчасьце для кожнага чалавека. Пра спосаб прынесьці сабе задавальненьне дзе заўгодна й калі заўгодна. Дарэчы, гэта патрабуе толькі адзін спадручны сродак. Вы заінтрыгаваныя? Выдатна!
Невядома, каму належыць патэнт на гэты занятак, але аўтарскае права на назву замацавана за нейкім біблейскім Ананам - другім сынам Юды, які згодна з традыцыяй павінен ажаніцца з удавой старэйшага брата ды апладніць яе. Але хлопец – прайдзісьвет ды ўхіляецца ад сваіх абавязкаў, праліваючы семя… правільна, на зямлю. Памылкова лічаць, што ён самазадавальняўся. На самой справе, ён проста не зьліваў у Тамару. Разумееце навошта? Ім і так было добра. За гэта, дарэчы, прыйшлося ахвяраваць жыцьцём. Кажуць, што дзевяноста восем адсоткаў мужчын займаюцца ананізмам, а два адсоткі проста не прызнаюцца ў гэтым. Ну, вы разумееце, чаму. Насамрэч праўда куды больш сур’ёзная: ня толькі мужчыны, але наогул усе палавасьпелыя людзі, часьцей ці радзей, займаюцца мастурбацыяй. Так-так. Гэта статыстыка. Гэта – нашая прырода, якая з намі заўсёдна, як час і прастора. Усё чалавецтва, выбачайце… Праўда, гэта крыху зьмяняе ўяўленьне аб нашым сур’ёзным сьвеце. І ўсе гэтыя змрочныя людзі, і парлямэнт, і прэзыдэнт… хоць прэзыдэнт наўрад ці мае на гэта час.
Ну, вось цяпер вы ведаеце, што вы маеце агульнае з Напалеонам, Сакратам, Гітлерам, прэзыдэнтам?.. А ў старажытным Эгіпце, дарэчы, фараоны ажыцьцяўлялі цырыманіяльнае семязьліцьцё ў Ніл. Грэкі ўвогуле з гэтым праблемаў ня мелі, і гэта лічылася звычайным, не кажучы ўжо пра Індыю ды Кітай, дзе гэты працэс ледзь не абагаўляўся! У адукаванай Эўропе васемнаццатага стагодзьдзя былі папулярныя брашуры, распавядаючыя, што ананізм вядзе да сьлепаты, эпілепсыі, росту валасоў на далонях, ганарэі, страце разумовых здольнасьцей… Але пры гэтым, даю руку на адцён, МАСТУРБАВАЛІ ЎСЕ, хто меў рукі! Не, былі, вядома, адшчапенцы, ну, накшталт Канта, якія лічылі ананізм грэхам больш страшэнным, чым самазабойства. Але ж мы з вамі ў наш час выдатна ведаем што да чаго. Ці я ня маю рацыю?
Сёньня адны кажуць, што частая мастурбацыя дазваляе прадухіліць рак чалясьніцы, іншыя знаходзяць залежнасьць паміж гэтым актам і сьмяротнасьцю ад каранарнай хваробы сэрца, трэція кажуць, што тыя, хто актыўна мастурбуе, менш пакутуюць ад перападаў крывянога ціску, чацьвёртыя – што мастурбацыя саслабляе патэнцыю, пятыя – што спрыяе выдаленьню з плоцевых шляхоў старой спэрмы зь нізкай рухомасьцю… І пакуль ідзе разьвіцьцё гэтых спрэчак ды баталій, сьвет захоплена ШТО робіць? Правільна, мастурбуе… А дзе зараз вашыя рукі, дарэчы? Хы-хы-хы-хы…
Частка 63 Ты занадта бляндын!
Сёньня, даражэнькія мае, ня будзе ніякіх сэнтымэнтаў і ніякага жаваньня сопляў! Толькі “жорсткач” ды праўда ў чыстым выглядзе! Хто ня хоча ці баіцца – вольны! Нікога не трымаю! “Дапабачулькі” ды пайшлі прэч! Мне надакучыла ваша сталае ныцьцё ды стомленыя інтанацыі! Шо ўсьміхаецеся? Прэ-эч адсюль! Гэта мая тэрыторыя!
Вакол мяне тысячы камэнтароў: “гэта я ўжо бачыў – мэ-мэ-мэ…”, “як гэта зэба”, “падлеткавы саліпсізм – бэ-бэ-бэ…”, “у “Абранае”, неадкладна ў “Абранае”!”, “старое як сьвет”! Скажыце мне, што ўсе гэтыя камэнтатары зрабілі ў сваім жыцьці новага й цікавага? Яны наогул што-небудзь у ім стварылі?!! Пакуль я бачу, што ў мяне проста насрана ў камэнтарах, больш НІ-ЧО-ГА!!! Вось маюць жа людзі рукі, галаву, азадак – што яны зрабілі імі, акрамя гаўна, якое бесьперапынна адпраўляецца ва ўнітаз ды ў сеціва, ва ўнітаз ды ў сеціва?.. Што застанецца пасьля вас вашым дзецям ды ўнукам? М-м?! Чужыя “гагатулечкі” ва ўтульных “кантактулечках”?
Альбо гэта пазыцыя: “Ну, гэта я ўжо бачыў, гэта ўжо было – дайце мне што-небудзь новенькае, каб я ПАРЖАЎ! ГА, ГА, ГА! УГА, ГА, ГА, ГА, ГА!” У зомбаскрыні ўжо гэтулькі каналаў напладзілі, каб ні аб чым ня думаць, а жэрці “РЖАКУ”! Цяпер можна “задупляцца” цэлыя суткі, увогуле не ўключаючы мазгі! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! ЖЭРЦІ, СРАЦЬ, РЖАЦЬ! Людзі, аўу! Паглядзіце на сябе – тысячы камэнтаў па ўсёй сетцы. І што мы бачым? Гаўно-гаўно-гаўно… Толькі адзінкі ўцямілі мэсадж. Туга ўсмоктваеце, панове. Туга ўсмоктваеця! А калі ўсе ўсё ўжо бачылі, то чаму не зьмянілі нічога ў сваім жыцьці? М-м? Я гляджу ўсе такія выпешчана-шляхетныя ды зэбыя? А любога прыкуй наручнікамі да батарэі, устань насупраць з бэйсбольнай бітай – і куды дзенецца гэта выпешчана-шляхетная зэбасьць?! У штаны?! Разам з АДРЭНАЛІНАМ?!!
Не пасьпелі прыхіліцца?!! Сем-нуль!!! Больш рухомымі трэба быць, даражэнькія мае! Кажуць, што я такое ж быдла, як і ўсе! Панове ласкавыя, для сыстэмы каштоўнасьцяў большасьці людзей я значна ГОРШЫ!!!
Цікаўненька , што вы мне цяпер напішаце? Ці, можа, варта памяняць сыстэму?..