Лингвофорум

Local boards - Разделы на разных языках => Local Forums => Беларускі форум => Topic started by: andrewsiak on April 24, 2010, 22:49

Title: Казкі
Post by: andrewsiak on April 24, 2010, 22:49
цікавыя беларускія казкі можна пачуць тутка: http://kazki.unicef.by/
Title: Казкі
Post by: Donkey on April 25, 2010, 00:58
Маленькая казка (для дарослых) ад Уладзіміра Караткевіча 8-)

Quote from: http://knihi.com/karatkievic/kazki.html
ВЕРАБ'ЁВА ЦЕШЧА

Ва ўдовінага вераб'я цешча памерла ад злосці. Спачатку ён быў узрадаваўся, што не будзе каму яго поедам есці, а потым адумаўся. Якая б ні была, а ўсё-такі цешча. І вырашыў ён цешчы багатыя памінкі справіць. Сабраліся ў яго на акне за налічнікам іншыя вераб'і, елі смачных чырвоных рабакоў і розных казюль, пілі бярозавы квас і мёд з жалудовай шкарлупы. Упіліся моцна і пачалі біцца і песні спяваць.
А тут котка, лёгкая на ўспамін, села ля налічніка, жоўтымі вачыма блішчыць, не выпускае нікога. Ды з п'яных вачэй і не пабачыў ніхто. Кажа верабей:
— Эх, і надвор'е, месяц ззяе, цёпла... Каб быў госцем — даўно б дадому пайшоў. Высунуўся адзін легкадумны маладзенькі верабейчык — і назад, ледзь жывую душу ўратаваў.
А гаспадар куражыцца: «Ды што, ды я яе». Да таго расхрабрыўся, што выскачыў з гняздзечка куляю і паляцеў на котку навальніцаю.
— Ах ты, даўбня, каб ты счарнела, як галавешка. Прэч!
Вераб'і ўсе адзін на аднаго падобны...
Котка ад гэтага націску разгубілася, пачала адступаць, а потым пытае:
— Ты, часам, не цешча тутэйшаму вераб'ю?
— Так, — кажа верабей, а сам ужо прахалануў і дрыжыць, як ліст.
— Ох, не зайздрошчу я яму.
Ды ад страху як скочыць у дзядоўнік. Госці пайшлі, а верабей замысліўся.
— Хто зараз за мяне з маім мяккім характарам з суседзямі, з ворагамі, з начальствам лаяцца будзе. Няма ў мяне цешчы, няма абаронцы.
І заплакаў.
І цешча іншы раз карыснай бывае.