Лингвофорум

Local boards - Разделы на разных языках => Local Forums => Беларускі форум => Тема начата: Pawlo от января 31, 2014, 00:38

Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от января 31, 2014, 00:38
вось арыгінал http://nashe.com.ua/song/7273

А вось мой пераклад

Ня толькі гяроі на зямлі зрастаюць
ёсьць і ў Айчыны такія сыны
Якім і бацькаўшчына ня святая!
Святыя толькі грошы ды чыны

Такі гаворыць -я слуга народу
Але народу тім той служыць "друг"
Што ізнішчае мову і прыроду
А іх нямае толькі у рабоў!

Яны загналі ўвёскі наша слова
І там яго імкнуцца ўжо забіць!
Каб скрасьці памяць ў нас ды мову
А іх немеюць толькі ліш рабы

Вярніце мову -не праханьне а загад!
Вярніце мову - нашу памяць ды аплот
Вярніце мову - і не кальсьці а цяпер!
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от января 31, 2014, 00:45
Зямля ня толькі вояў нараджае,
Ёсьць у Айчыны й гэткія сыны,
Якім свая Айчына не сьвятая!
Сьвятыя толькі грошы ды чыны.

Такі гаворыць: "Я слуга народу",
Але народу тым той служыць друг,
Што вынішчае мову і прыроду,
І свой народ ператварае ў слуг.

Яны загналі ў вёскі наша слова
І там яго імкнуцца ўжо  яго забіць,
Каб скрасьці памяць нашую і мову.
Бязь іх свой век жывуць адны рабы.

Вярніце мову - вось ня просьба, а наказ!
Вярніце мову - нашу памяць ды аплот
Вярніце мову - і не пасьля, а ў гэты ж час!
Памрэ яна - і зьнікнем як народ.
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от января 31, 2014, 00:53
Я неякавею перад сапраўдным носьбітам :)
Як вы думаеце як лепш перакласьці
працяг песні(ён па ссылце)
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от января 31, 2014, 00:53
Цитата: Pawlo от января 31, 2014, 00:53
Я неякавею перад сапраўдным носьбітам :)
Як вы думаеце як лепш перакласьці
працяг песні(ён па ссылце)

Дзякуй)

Ох, там многа працы... будзем разам рабіць, калі дазволіце, канечне, і ўжо ня зараз. Мазгі ўночы ня тыя.
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от января 31, 2014, 00:55
Вельмі добры тэкст, трэба перакласьці  і парассоваць беларусам)
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от января 31, 2014, 01:07
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 31, 2014, 00:55
Вельмі добры тэкст, трэба перакласьці  і парассоваць беларусам)
Отож!
Трэба заўтра гэтым заняцца :yes:
Яна напісаная напрыканцы 80гг ў час калі нават ў Кіеве бальшыня школаў былі расейскімі і адлюстровывала пратэст патрыятычнае грамадзкасьці супарць застойнае палітыкі ̈̈  "зліцця моваў" а на самрэч русыфыкацыі
Таму думаю для сёньняшных беларусоў яе пераклад будзе тым больш актуальны
Вось фрагмэнт выступу украінскага барда  ЭДдуарда Драча на фэстывалі "Чырвоная рута"89г

поўнае выкананьне песьні лёгка знайсьці ў кантакце забіўшы ў пошук музыкі словы "не журись - віддайте мову"
P S дарэчы калі прыглядзецца да відэа то на  58-1.02 сакундзе  можна сярод трібунаў ўглядзець беларускі сьцяг
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от января 31, 2014, 01:10
Я магу і заўтра не пасьпець. Дыпломную хачу пісаць.

А пасьлязаўтра зьеду да аўторка.

Карацей, калі заўтра не атрымаецца, вазьму тэкст з сабой і там у дарозе і ў гасьцях перакладу.

Так і запішам, што аўтарства перакладу вашае, а мяне  прыпішам потым другім :)))

Не, сур'ёзна хачу гэты тэкст парассоваць.
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от января 31, 2014, 22:54
Ня проста была мову у нас скрасьці
яна ж з карэньням в матчынай зямлі
Сам Мураўёў ня мог яе зламаці
Народу слугі гэта здолялі

Зрабілі яны мову ня прыстыжнай
прыбраўшы з школаў , устаноў
Нас нахілялі штодзень і штотыдзень
да здрады самай ганарлівай з моў

Ілжыва прысыпляла прапаганда
Што ў здраде той мі рай земны знайшлі!
ўставайце мінчукі ды віцебчане
Пакуль мы спалі мову ізвялі!

(знову приспів)

Для Лукашенкі мы абарыгэны
і ёсьць  ў слове велізарны сэнс
ў зямлю глыбока ўрослі нашы гэны
і ведае пра тое цэлы Менск

Правіцель хто? чыноўнікаў канклавы?
Ці ты абарыгэн гэтай зямлі?
Сапраўдны бой, пакуль 'ён не крывавы
Але ня самы  лёгкі із баёў



Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от января 31, 2014, 23:09
ў тым  бою заявім свае слова
Пра Воршу Вільню, Курапаты
Але галоўнае адваяваць нам мову
Бо ў ёй  народны голас праз вякі!

(знову приспів)

І не глядзіце вы на нас іскоса
за за кровнае вядзем мы ныне  бой
калісьці ўжо скасілі нашу мову
А потым прарасейцеў йшоў забой


Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от февраля 4, 2014, 19:02
Я крыху накідаў пераклад, потым накідаю тут, пазьней
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от февраля 4, 2014, 20:21
Чекаємо :)
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от февраля 6, 2014, 13:17
Было нялёгка мову ў нас забраці -
Яе карэньне з роднае зямлі,
Ні круль, ні цар ня здолелі стаптаці -
Але народу слуг ўсё змаглі...

Вучылі нас лічыць яе вясковай
І нізкаю, штурхалі зноў і зноў,
Яе прагнаўшы з школ і установаў,
Да здрады самай роднай з усіх моў.

І пільнасьць усыплялі абяцанкі,
Што ў гэтай здрадзе мы свой рай знашлі.
Прачніцеся - мы спалі шмат па ранку,
Мы спалі, мову ж да труны зьвялі!

Хто мы для непрыяцеля? - Тубыльцы,
Абарыгены. Ёсьць у тым рэзон -
На голас нашых генаў не забыцца -
Гучыць і праз асфальт, прэч гоніць сон.

На нас, браты, не пазірайце скоса -
За роднае сваё йдзе бой у нас -
Сягоньня ў нас касою мову скосяць,
А заўтра прымуцца ужо й за вас.

----

Думаю над апошняй страфой
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от февраля 6, 2014, 20:01
Братэрства будзе лепшая праява
Калі ў пясню з'яднаюцца словы
Ды ўстане брат за брата і за мову
ўцякуць з краіны "слугі"-варагі
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от февраля 8, 2014, 20:11
Хай у агульны сьпеў зьліюцца словы,
Братэрства лепшую б знайшло з праяў,
Калі б мы разам сталі ўсе за мову,
Хор тысячагалосы засьпяваў.
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Dy_što_ty_havoryš от февраля 8, 2014, 20:12
Зямля ня толькі вояў нараджае,
Ёсьць у Айчыны й гэткія сыны,
Якім свая Айчына не сьвятая!
Сьвятыя толькі грошы ды чыны.

Такі гаворыць: "Я слуга народу",
Але народу тым той служыць друг,
Што вынішчае мову і прыроду,
І свой народ ператварае ў слуг.

Яны загналі ў вёскі наша слова
І там яго імкнуцца ўжо  яго забіць,
Каб скрасьці памяць нашую і мову.
Бязь іх свой век жывуць адны рабы.

Вярніце мову - вось ня просьба, а наказ!
Вярніце мову - нашу памяць ды аплот
Вярніце мову - і не пасьля, а ў гэты ж час!
Памрэ яна - і зьнікнем як народ

Было нялёгка мову ў нас забраці -
Яе карэньне з роднае зямлі,
Ні круль, ні цар ня здолелі стаптаці -
Але народу слугі ўсё змаглі...

Вучылі нас лічыць яе вясковай
І нізкаю, штурхалі зноў і зноў,
Яе прагнаўшы з школ і установаў,
Да здрады самай роднай з усіх моў.

І пільнасьць усыплялі абяцанкі,
Што ў гэтай здрадзе мы свой рай знашлі.
Прачніцеся - мы спалі шмат па ранку,
Мы спалі, мову ж да труны зьвялі!

Хто мы для непрыяцеля? - Тубыльцы,
Абарыгены. Ёсьць у тым рэзон -
На голас нашых генаў не забыцца -
Гучыць і праз асфальт, прэч гоніць сон.

На нас, браты, не пазірайце скоса -
За роднае сваё йдзе бой у нас -
Сягоньня ў нас касою мову скосяць,
А заўтра прымуцца ужо й за вас.

Хай у агульны сьпеў зьліюцца словы,
Братэрства лепшую б знайшло з праяў,
Калі б мы разам сталі ўсе за мову,
Хор тысячагалосы засьпяваў.
Название: Працяг маіх перакладаў з украінскае
Отправлено: Pawlo от февраля 8, 2014, 21:49
Бомбезно!
тіки в строчці І там яго імкнуцца ўжо  яго забіць, одне "яго" явно зайве