( Я забыла пароль ад старога конту , таму завяла новы .)
На беларускай мове мала сучаснай літаратуры . Трэба штосьці з гэтым рабіць ! Дыпламаваныя перакладчыкі перакладаюць лухту "не для ўсіх" , а сапраўды якаснай літаратуры не перакладаецца !
Але , як паказвае прыклад Гары Потэра , -- можна ўсім зацікаўленым сабрацца і зрабіць свой народны пераклад !
Я прапаную перакласці адзін з шэдэўраў Дар'і Данцовай "Д'ябал носіць лапці" . Пачытаць арыгінал можна тут : http://dontsova-knigi.narod.ru/001_29_1.html ( калі вы не чыталі гэты шэдэўр -- я вам зайздрошчу , у вас усё папераду !) Вось , я пачала пераклад . Калі ласка, працягвайце ! Пішыце пра памылкі , а таксама перакладайце далей ! Можна падзяліць часткі , першая глава -- за мной , далей можаце займаць .
"Д'ябал носіць лапці" ( Віёла Тараканава . У свеце злачынных жарсцяў -- 29 )
Анатацыя
Здаецца , я , Віёла Тараканава , вядомая шырокім масам як пісьменніца Арына Віёлава , моцна ўліпла . Толькі ўявіце -- мяне абвінавачваюць у забойстве адваката Мікалая Ліцягіна ! Я ўсяго толькі спадзявалася разжыцца ў абаронцы крутым сюжэтам для свайго новага дэтэктыва , і чым гэта скончылася ? У мяне апынуўся наўтбук Ліцягіна і найважнейшая ўліка , што можа апраўдаць нявіноўнага і засадзіць за краты сапраўднага маньяка -- штогод у адзін і той самы дзень ён душыць асоб лёгкіх паводзін аднолькавымі блакітнымі шарфамі . Цяпер я чакаю , калі злодзей клюне на "жыўца" -- так-так, мяне, любімую -- і выдасць сябе. А тым часам я асвойваюся на новай працы на пасадзе пакупніка-правакатара : хаджу па гандлёвым кропкам і таленавіта даваджу прадаўцоў да шаленства . Дрыжыце, буцікі ...
Глава 1
Калі траціць грошы з розумам , у выніку у вас не застанецца ні грошай , ні розуму .
Я ўдала , што да крайнасці зацікаўленая цаной на цукеркі , і прыйнялася сканцэнтравана разглядаць вітрыну . А сама тым часам слухала чужую гутарку .
-- Дзеванька , -- бубніў кволы старэнькі, апрануты, негледзячы на жнівень , у цёплую куртку , -- вельмі ў вас пельмені брыдкія !
Прадаўшчыца , ярка нафарбаваная пергідрольная бяляўка, разявіла рота, і я мімаволі ўцягнула галаву ў плечы . Ну , зараз дзядуля атрымае па поўнай праграме . Спадзяюся, чуткі мікрафон , схаваны пад футболкай, не заклініць ад сілы гуку . Ах , дзядуля, навошта ты палез дакараць цётку ! Няўжо з яе выгляду не зразумеў , з кім маеш справу ?
Але падзеі цалкам нечакана сталі развівацца зусім не так , як я чакала .
-- Пельмешкі не спадабаліся ? -- прагудзела гандлярка . -- Яны ў нас заўсёды свежыя , сама іх бяру .
-- Глупства атрымалася , дзетачка , -- паскаржыўся старэнькі . -- На пенсію мала што сябе дазволіць можна . А тут я пельменяў захацеў , ну і махнуў рукой на эканомію , схапіў у вас учора ажно цэлі кілаграм . І чаго ? Кінуў у ваду , памяшаў ложкай , пайшоў да халадзільніку , целік уключыў , падрыхтаваўся паласавацца ў сваё задавальненне , як раз футбол пачынаўся . Павярнуўся да каструлькі , стаў у ёй шумоўкай шумаваць , і ... чаго ?
-- Што , дзядуля ? -- спачувальна спытала прадаўшчыца . -- Разваліліся ? Цеста асобна ад мяса ?
-- Як бы так, то не страшна , -- закохтаў божы адуванчык . -- Можна вылавіць і паасобку з'есці . Не . Яны зніклі !
Я адарвалася ад вывучэння цэн і ўтаропілася ў дзеда . Здаецца , у яго не ўсе дома. Прадаўшчыца абапёрлася рукамі аб прылавак .
-- Вас як звуць ?
-- Андрэй Палыч , -- адказаў пенсіянер .
-- А я Ніна , -- нараспеў назвалася бяляўка . -- Можа , вы , Андрэй Паўлавіч , не памецілі , як пельмешкі тыя да дна прыліплі ?
-- Не , Ніначка , -- з годнасцю адказаў дзядуля . -- Ваду зліў , пуста !
Я без запрашэння ўлезла ў іх гутарку .
-- Крэкс , фэкс , пэкс , цудоўнае знікненне .
-- Дарагі фокус , -- уздыхнуў дзядок . -- І незразумела , што здарылася ! Вось , прыйшоў даведацца : калі прадукт мной не з'едзены , мне грошы павярнуць ?
Ніна горасна ўздыхнула .
-- Чэк застаўся ?
-- А як жа , -- зрадзеў Андрэй Паўлавіч , -- я заўседы зберагаю касавы дакумент . Вось , палюбуйцеся , дзетачка .
Ніна ўзяла працягнуты шматок паперы і ўздзёрнула бровы .
Цитата: M̀ḁṟḥảṝḭƫȁ от января 30, 2014, 16:48
народны пераклад Д . Данцовае
Опять -
ае в генитиве. :fp:
Здравствуйте, M̀ḁṟḥảṝḭƫȁ! :=
Цитата: Wolliger Mensch от января 30, 2014, 16:57
Цитата: M̀ḁṟḥảṝḭƫȁ от января 30, 2014, 16:48
народны пераклад Д . Данцовае
Опять -ае в генитиве. :fp:
Так, згодны, тут наагул недарэчы.
Разумееце, аўтар тэмы, -ае гэта для паэзіі, для падкрэслена высокага стылю, гэтакі беларускі "боярский язык". А ў прозвішчах бачу такое першы раз, яшчэ і ў спалучэнні з Данцовай, пры ўсёй да яе павазе, расіянка ж... Я ў шоку :)
Выбар тэксту для перакладу таксама выклікае нейкія пытанні, але вы творца, вам відней.
Пытанне - хто будзе чытаць Данцову па-беларуску? Байрана ці Булгакава па-беларуску прачытаюць хаця б 50-100 зацікаўленых, а Данцову - хто? Калі аўдыторыі Данцовай мова, здаецца, бачыцца ў белых тапках. Гэта ж Данцову раскупляюць у кнігарнях, а Купала, Глобус і нават афіцыйны Чаргінец ляжаць, як скардзяцца кнігарні, мёртвым грузам. І раскупляюць якраз таму, што народ у нас расійскамоўны і расійскаарыентаваны. І хацелася б верыць, што такі пераклад зацікавіць аматараў Данцовай у беларускай мове - але, але... сумняваюся.
(Хаця як на мяне, дык я кнігарні ў сваім горадзе даволі-такі ўзбагаціў сваімі грашыма ў абмен на беларускія кнігі)
Калі не згодны са мной, патлумачце
Цитата: Чайник777 от января 30, 2014, 17:15
Здравствуйте, M̀ḁṟḥảṝḭƫȁ! :=
Вы знакомы? :what:
А Дмитра івановича на білоруську до речі вже переклали
http://luxveritatis.at.tut.by/ddnacblr.pdf ;up:
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 18:12
А Дмитра івановича на білоруську до речі вже переклали
http://luxveritatis.at.tut.by/ddnacblr.pdf ;up:
;up:
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 30, 2014, 18:13
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 18:12
А Дмитра івановича на білоруську до речі вже переклали
http://luxveritatis.at.tut.by/ddnacblr.pdf ;up:
;up:
Оце діло а не то що всякі попсовики ;)
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 18:37
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 30, 2014, 18:13
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 18:12
А Дмитра івановича на білоруську до речі вже переклали
http://luxveritatis.at.tut.by/ddnacblr.pdf ;up:
;up:
Оце діло а не то що всякі попсовики ;)
У мяне дома Франко па-беларуску ёсць
Якія тексты? які год выдавецтва?
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 30, 2014, 22:52
У мяне дома Франко па-беларуску ёсць
ЦитироватьФрансиско Франко был автором двух книг (в 1922 году — «Дневник одного подразделения», о службе в Испанском иностранном легионе, и в 1940 году, под псевдонимом Хайме де Андраде — «Порода», беллетризированная семейная хроника), а также ряда статей, обличающих масонство, изданные под псевдонимом Хакин Бор[13].
Якія з іх?
Тоўста!
Я, калі заходзіў у трэд, думаў, што гэта кніга Дзмітрыя Данцова пра маскалёў у лапцях :-)
Цитата: quez от января 30, 2014, 23:18
Я, калі заходзіў у трэд, думаў, што гэта кніга Дзмітрыя Данцова пра маскалёў у лапцях :-)
Вось і я сперша так падумаў. Але в ягго была б скорша пра маскалёў ў белых тапачках ;D
Але ў любым выпадку пераклад яго кнігі на беларусскую я ўжо тутака размясціў :yes:
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 18:12
А Дмитра івановича на білоруську до речі вже переклали
http://luxveritatis.at.tut.by/ddnacblr.pdf ;up:
Цитата: Wolliger Mensch от января 30, 2014, 22:58
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 30, 2014, 22:52
У мяне дома Франко па-беларуску ёсць
ЦитироватьФрансиско Франко был автором двух книг (в 1922 году — «Дневник одного подразделения», о службе в Испанском иностранном легионе, и в 1940 году, под псевдонимом Хайме де Андраде — «Порода», беллетризированная семейная хроника), а также ряда статей, обличающих масонство, изданные под псевдонимом Хакин Бор[13].
Якія з іх?
Гэта можна не зразумець па-руску, а па-беларуску не атрымаецца. Франсіска Франка
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 22:56
Якія тексты? які год выдавецтва?
2006 год.
Урывак "Майсея", "Як Русін тоўкся па тым свеце", "Украдзенае шчасце" ды іншае
Мы спалохалі автарку тэмы але здаецца ёй так сама можна дапамагчы
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 23:42
Мы спалохалі автарку тэмы але здаецца ёй так сама можна дапамагчы
Эх, а ў тэлевізары мне Віола Тараканава спадабалася) То паможам, як зможам)
Алё, аўтар!
Цитата: Pawlo от января 30, 2014, 23:42
Мы спалохалі автарку тэмы але здаецца ёй так сама можна дапамагчы
Гэта я злы і песімістычны
Аўтар, не звятайце на мяне такога ўвагі :) Вы робіце добрую справу
А працяг будзе?
Цитата: Dy_što_ty_havoryš от января 30, 2014, 23:22
Гэта можна не зразумець па-руску, а па-беларуску не атрымаецца. Франсіска Франка
Ну конечно. Дыштот, вы долго сочиняли, что ответить на шутку? ;D