Лой быканах, собственно.
Я калісьці вось што зрабіў:
Палкоўнік Васін прыехаў на фронт
З сужэніцаю маладой,
Сказаў жаўнерам:
- Хадземце дамоў,
Пакіньма абрыдлы бой.
Ваюем няспынна ўжо безьліч гадоў,
Нам казалі - жыцьцё гэта бой.
Паводле зьвестак выведкі,
Мы ваявалі самі з сабой.
Я бачыў генэралаў, што п'юць і ядуць нашу сьмерць,
Чые дзеці зьехалі з глузду,
Бо ім няма чаго болей хацець.
А наш край ляжыць пад кілімам
Іржавых сваіх ланцугоў.
Калі мы хочам кудысьці вярнуцца -
Час вяртацца дамоў.
Наш цягнік у вагні,
Нам няма чаго болей чакаць,
Наш цягнік у вагні,
Нам няма куды больш уцякаць.
Край наш быў адабраны
У забытай дурной барацьбе,
І ён памрэ, калі будзе ў няпэўных руках,
Край забраны мы вернем сабе.
Паходні ўзьняліся над краем
Непахаваных касьцей;
Той, хто калісьці страляў у бацькоў,
Плянуе лёсы іхных дзяцей;
Мы нарадзіліся з гукамі маршаў,
Мы спалі пад звон ланцугоў,
Прыйшоўшы пад сонца хадзіць, а ня поўзаць,
Мы пасьпелі вярнуцца дамоў.
Этот поезд в огне,
И нам не на что больше жать.
Этот поезд в огне,
И нам некуда больше бежать.
Эта земля была нашей,
Пока мы не увязли в борьбе,
Она умрет, если будет ничьей.
Пора вернуть эту землю себе.
Наш цягнік у вагні,
Нам няма чаго болей чакаць,
Наш цягнік у вагні,
Нам няма куды больш уцякаць.
Край наш быў адабраны
У забытай дурной барацьбе,
І ён памрэ, калі будзе ў няпэўных руках,
Край забраны мы вернем сабе.