Лингвофорум

Local boards - Разделы на разных языках => Local Forums => Беларускі форум => Тема начата: Donkey от августа 24, 2010, 14:55

Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 24, 2010, 14:55
Калі шаноўнае спадарства ня супраць, падзялюся фатаграфічнымі ўражаньнямі ад свайго апошняга візыту ў Беларусь. Едучы з Кіева на польскае балтыйскае
ўзьбярэжжа, я перасёк краіну па дыяганалі, з Гомеля да Гродна.

Частка 1: Менск
У беларускай сталіцы я апынуўся раньняй раніцай (вечаровы аўтобус Кіеў-Гомель + начны цягнік Валгаград-Брэст, што прыходзіць а 04:27). Пачакаў, пакуль
за вокнамі вакзалу пасьвятлее, недзе да 6-ай гадзіны.

Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 24, 2010, 15:16
Эххх, што ж Вы толькі Менск пафоткалі...
А Гомель з Горадняй дзе?  ;)
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 24, 2010, 18:06
У Гомелі меў толькі 15 хвілін, і было ўжо цёмна, нічога сфоткаць не ўдалося :-\
Але далей будзе: Наваградак, Ліда, Горадня ;)
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: andrewsiak от августа 24, 2010, 18:15
Вельмі прыгожа!
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: RawonaM от августа 25, 2010, 10:20
Интересно, только не хватает информации про цены :( Сколько стоит автобус Киев-Гомель? Я как раз собираюсь ехать в Гомель (из Беларуси дальше похоже в Литву), так думаю через Киев или через Щорс, хочу прицениться. Кто-нить знает, есть ли автобус из Щорса? Электричка Щорс-Гомель приходит поздно вечером, не очень удобно.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 25, 2010, 18:29
Вот нашел расписание автобусов: http://gomeltrans.net/bus/timetable/international/ (http://gomeltrans.net/bus/timetable/international/), думаю, если по сайту полазить, то и цену найдете. Или контакты.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 25, 2010, 18:31
Поезда по Гомелю http://www.vokzal.gomel.by/cgi/page.pl?p=passazh (http://www.vokzal.gomel.by/cgi/page.pl?p=passazh)
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 25, 2010, 18:32
По Щорсу http://poezda.org.ua/city/22274 (http://poezda.org.ua/city/22274).

Надеюсь, поможет.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 25, 2010, 18:36
Кстати, переезжать на поездах дальнего следования украинско-белорусскую границу (и вообще белорусско-любую), если для Вас важна цена, не рекомендую. Местный транспорт обычно дешевле, а за переход границы большие наценки идут. Хотя, наверное, сами знаете.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: RawonaM от августа 25, 2010, 18:42
Цитата: Jauhien от августа 25, 2010, 18:36
Кстати, переезжать на поездах дальнего следования украинско-белорусскую границу (и вообще белорусско-любую), если для Вас важна цена, не рекомендую. Местный транспорт обычно дешевле, а за переход границы большие наценки идут. Хотя, наверное, сами знаете.
Ну ясное дело, что знаю. Поезд Харьков-Щорс или Городня стоит 112-119 гривен за купе, а еще пару часиков до Гомеля обойдется в дополнительные 200 с чем-то гривен. А электричка Щорс-Гомель - 40 гривен. Думаю может через Чернигов, там тоже элетричка за 50 гривен есть.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 25, 2010, 18:44
Кстати, там и автобусы на Гомель есть, помню, знакомые ездили.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: riwnodennyk от августа 25, 2010, 22:24
Якщо ще не дивилися, зазирніть на http://forum.railwayclub.info На ж.д.-клубі вкладають Київ-Мінське навіть у смішні 50 000 брб, там по різним темам і инших корисних варіянтів та инхвормації безліч.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: riwnodennyk от августа 26, 2010, 00:15
Посилання на ті 50 000 брб. ось: http://forum.railwayclub.info/index.php?topic=20223.0
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: RawonaM от августа 26, 2010, 09:37
Пасибо, посмотрю. Однако думаю, что из Городни автобусом до Гомеля самое оно, либо электричкой вечером. Непонятно, что делать целый день в Городне. Если что, можно до Чернигова, там есть что делать.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Demetrius от августа 26, 2010, 10:37
Цитата: Donkey от августа 24, 2010, 14:55
Апроч таго, "пашпарт жылога дома" падае асноўныя лічбы й факты.
Такія толькі ў Мінску ёсць. У нас у правінцыі такога няма.
Ды і ў Мінску не паўсюль.

Цитата: Donkey от августа 24, 2010, 14:55
Сацыяльная рэкляма па-беларуску (прафіляктыка СНІДу): выключы выпадковыя сувязі!
Я штодня праходжу міма рэкламы «СПИД — также забота церкви». Я так і не зразумеў, пра што гэта: ці гэта прапанова ісці ў царкву, бо яна хвалюецца пра ўсіх, ці гэта крытыка царквы, якая забыла пра свае клопаты. :)

Увогуле, беларуская сацыяльная рэклама бывае непадуладная розуму. Здагадайцеся, пра што гэтая рэклама: намаляваная нейкая зёлка і напісана «Зелёный — цвет жизни».
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 26, 2010, 21:18
Цитата: RawonaM от августа 25, 2010, 10:20
Интересно, только не хватает информации про цены :( Сколько стоит автобус Киев-Гомель? Я как раз собираюсь ехать в Гомель (из Беларуси дальше похоже в Литву), так думаю через Киев или через Щорс, хочу прицениться. Кто-нить знает, есть ли автобус из Щорса? Электричка Щорс-Гомель приходит поздно вечером, не очень удобно.
Автобус Киев-Гомель 108 грн.
Поезд Гомель-Минск (купе) 22000 руб. - примерно 58 грн.

а 86-м поездом Киев-Минск было бы что-то 300 грн. плацкарта / 450 грн. купе! Я в прошлом году, ничего не подозревая, взял билет на поезд (раньше цены были совсем не такие), и был впечатлён ценой, которую мне назвали. Купейный вагон всю дорогу шёл полупустой.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 26, 2010, 21:23
Цитата: Demetrius от августа 26, 2010, 10:37
Цитата: Donkey от августа 24, 2010, 14:55
Апроч таго, "пашпарт жылога дома" падае асноўныя лічбы й факты.
Такія толькі ў Мінску ёсць. У нас у правінцыі такога няма.
Ды і ў Мінску не паўсюль.
Ня толькі :) я ў Лідзе яшчэ бачыў. Але па-руску.
Ліду, праўда, зараз пасілена рыхтуюць да Дажынак. Я такога нідзе ня бачыў. Нават дабудоўваюць Лідзкі замак ;D
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 26, 2010, 23:27
Частка 2. Наваградак

У першай сталіцы ВКЛ я ўжо быў - 8 гадоў назад. Вельмі хацеў заехаць туды зноў.
Аўтобус зь Менску едзе каля 3 гадзін і каштуе 13 (?) тысяч рублёў. Адыходзіць з Усходняга аўтавакзалу, да якога з чыгуначнага вакзалу трэба доўга ехаць тралейбусам. Але можна было й ня ехаць: як я зразумеў пасьля, каля чыгуначнага вакзалу ёсьць спэцыяльны прыпынак, куды заяжджаюць аўтобусы з Усходняга.
Зь Менску аўтобус едзе па берасьцейскай шашы (гэты этап я спакойна праспаў), потым робіць разварот і апыняецца ў Гарадзенскай вобласьці. Першы прыпынак у мястэчку Мір, адкуль можна сфоткаць славуты Мірскі замак:

Пад'яжджаючы да Наваградку, чуеш, як кіроўца аўтобусу гутарыць з мясцовымі дзядзькамі па-беларуску (гэта пасьля спрэс русскоязычного Менску). Дакладна як 8 гадоў таму. Толькі аўтобус іншы: тады быў Ікарус, зараз, здаецца, нейкі сучасны МАЗ.
Гатэль у Наваградку той самы, аднамесны нумар за 35 тыс. рублёў. Душ на першым паверсе, усё рэшта ў нумары. Кабельнае тэлебачаньне.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: rudaru от августа 26, 2010, 23:33
Якая мэта вандроўкі?
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Bhudh от августа 26, 2010, 23:38
Цитата: Demetriusнамаляваная нейкая зёлка і напісана «Зелёный — цвет жизни».
Пакажыце!
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 26, 2010, 23:40
Цитата: rudaru от августа 26, 2010, 23:33
Якая мэта вандроўкі?
Вандроўка дзеля вандроўкі ;D Ехаў на колькі дзён на мора да Гданьска, заадно трохі паглядзеў на Беларусь.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: rudaru от августа 26, 2010, 23:43
Цитата: Donkey от августа 26, 2010, 23:40
Вандроўка дзеля вандроўкі ;D Ехаў на колькі дзён на мора да Гданьска, заадно трохі паглядзеў на Беларусь.
Якое ўражанне? Як жыццё звонку пабычцца?
Якая яна сёння?
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Demetrius от августа 27, 2010, 00:07
Цитата: Bhudh от августа 26, 2010, 23:38
Цитата: Demetriusнамаляваная нейкая зёлка і напісана «Зелёный — цвет жизни».
Пакажыце!
Ня маю фатаапарата. :о
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Bhudh от августа 27, 2010, 00:09
Намалюйце!
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Demetrius от августа 27, 2010, 00:31
>_>
Вы так кажаце, нібы я дакладна памятаю, што там за трава. :о Заўтра пагляджу, як буду міма ісці.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Demetrius от августа 27, 2010, 14:56
Вось. Маляваць я не умею, але асноўную ідэю бачна.

Знізу на зялёным полі была назва арганізацыі, што замовіла плакат. Я не скажу, якой. :) Здагадайцеся, пра што гэта ўвогуле.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 27, 2010, 18:07
Цитата: Demetrius от августа 27, 2010, 14:56
Вось. Маляваць я не умею, але асноўную ідэю бачна.

Знізу на зялёным полі была назва арганізацыі, што замовіла плакат. Я не скажу, якой. :) Здагадайцеся, пра што гэта ўвогуле.

Ну дык скінуліся эколягі, анархісты і даёвыя, і зрабілі адну на ўсіх рэклямку.   ;)

Крызіс жа...
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Demetrius от августа 27, 2010, 18:39
Цитата: Jauhien от августа 27, 2010, 18:07
Ну дык скінуліся эколягі, анархісты і даёвыя, і зрабілі адну на ўсіх рэклямку.   ;)
^_^
Ага, гэта сапраўды зрабiлi даёвыя. ^_^
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Jauhien от августа 27, 2010, 18:44
Ды ведаю, бачыў такія. Спачатку, пакуль назву арганізацыі не заўважыў, доўга думаў.
А, яшчэ ў сьпіс тых, хто скінуўся, растаманаў дадаць можна.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 27, 2010, 19:53
Цитата: rudaru от августа 26, 2010, 23:43
Цитата: Donkey от августа 26, 2010, 23:40
Вандроўка дзеля вандроўкі ;D Ехаў на колькі дзён на мора да Гданьска, заадно трохі паглядзеў на Беларусь.
Якое ўражанне? Як жыццё звонку пабычцца?
Якая яна сёння?
Цяжка сказаць. Нейкіх глябальных зьменаў не заўважыў. Патрохі краіна мадэрнізуецца: напрыклад, у кожнай краме можна плаціць карткай. Хацеў сфоткаць стары менскі трамвай -- пару гадоў таму такія яшчэ былі, а цяпер толькі новыя.
Трохі бюракратыі, "перажыткаў СССР" у гатэлях: у Наваградку адміністратарка запаўняла падрабязную анкету на мяне -- прапіска, дата і месца нараджэння, нумар пашпарта... Яе калега з Горадні сказала: "Пагуляйце хвілін 30, у мяне шмат працы, высяляецца даразу 40 чалавек".
Цэны ніжэйшыя, чым у нас у Кіеве.
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Bhudh от августа 27, 2010, 20:23
Цитата: Jauhienў сьпіс тых, хто скінуўся, растаманаў дадаць можна
Чё-то на ганджубас не очень похоже...
Хотя, может это Δημήτρειος так Карузо напел... :what:
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от августа 28, 2010, 19:56
Частка 3. Ліда

З Наваградку, сеўшы на міжнародны аўтобус Баранавічы-Вільня (Baranovičiai-Vilnius), за паўтары гадзіны я дастаўся цэнтра суседняга раёну, горада Ліды (9000 рублёў).
Ліда ў сярэдзіне верасьня прыймае сьвята ўраджаю Дажынкі (штогод яны праходзяць у іншым горадзе). З гэтае нагоды адбываецца капітальны рэмонт, здаецца, цэлага горада.

Цитата: http://bizlida.by/news/view/1030....Но «Дажынкі-2009» в Кобрине стоили казне и налогоплательщикам 280 млрд рублей, мероприятия в текущем году, которые пройдут в Лиде, обойдутся, по меньшей мере, в 350 млрд рублей. В Молодечно в следующем году эта сумма будет еще больше.

Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: rudaru от августа 28, 2010, 21:40
Цитата: Donkey от августа 27, 2010, 19:53
Цяжка сказаць. Нейкіх глябальных зьменаў не заўважыў.
палова цягніка? гэта нешта новае я пазнаў... вельмі цікава.


Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от сентября 4, 2010, 20:04
Нарэшце, частка апошняя – Горадня.
Па маёй вэрсіі, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Усходняй Эўропы ;up:

Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Nekto от сентября 4, 2010, 20:11
Цитата: Donkey от сентября  4, 2010, 20:04
Па маёй вэрсіі, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Усходняй Эўропы ;up:

http://lurkmore.ru/Гродно  ;D
Название: Падарожжа празь Беларусь
Отправлено: Donkey от сентября 4, 2010, 20:21
...ідзем далей ;)