Лингвофорум

Общий раздел => История и культура => Психология => Тема начата: From_Odessa от августа 5, 2020, 19:03

Название: С чем у вас ассоциируются различные цвета?
Отправлено: From_Odessa от августа 5, 2020, 19:03
Какие ассоциации и ощущения у вас вызывает тот или иной цвет? Неважно, из спектра он или оттенок, важно, чтобы это для Вас лично был конкретный цвет.
Название: С чем у вас ассоциируются различные цвета?
Отправлено: Мечтатель от августа 6, 2020, 16:22
"Цудоўным вераснёўскiм днём сям'я Кавалевичаў разам са сваiм госцем адправiлася ў парк.
- Вы толькi зiрнiце, хараство якое! - усклiкнула Воля. - Якая прыгожая рознакаляровая лiстота на дрэвах! Вось, напрыклад, у гэтага клёна лiсты i чырвоныя, i рудыя, i быццам бурыя, i жоўтыя - як бурштынавыя! А ў суседа побач яшчэ i зелянюткiя лiсцейкi захавалiся.
- Восень сапраўды вялiкi мастак, - пагадзiлася Алена Якаўлеўна. - Якiх толькi фарбаў не ўбачыш!
- Не, мама. Мне здаецца, што ў кожнае пары года свае колеры. Для мяне восень пафарбавана ў жоўты i розныя адценнi чырвонага - барвовы, агнiсты, пунсовы. А зiма, зразумела, белая.
- Ну, не зусiм белая. Калi ўважлiва прыгледзецца, дык i ў снезе можна ўбачыць безлiч адценняў: бывае снег i ружаваты, i шэры, i нейкi бэзавы, хiба не? А зiмовы ўсход цi захад пры ясным сонечным надвор'i? Усе колеры вясёлкi на небе! Ты, Мiкiтка, ведаеш, з якiх колераў вясёлка складаецца? - запыталася мацi ў малодшага сына.
- А хто ж не ведае! З чырвонага, аранжавага, жоўтага, зялёнага, блакiтнага, сiняга i фiялетавага.
- Малайчына! А яшчэ я веру, што ў кожнага колера ёсць нейкi свой настрой, - працягвала Воля. - У белым ёсць штосьцi святочнае i чыстае, у жоўтым - сонечнае i радаснае, у чырвоным - урачыстае. А светлы зеленавата-блакiтны - самы таямнiчы i загадковы, як святло месяца цi нейкай далёкай зоркi.
- Ён загадковы, таму што халодны. мы гэта праходзiлi ў школе. Ёсцъ колеры цёплыя, блiзкiя да колеру сонца, - чырвоны, жоўты, аранжавы i ўсе падобныя. А ёсць халодныя, якiя нагадваюць лёд, - гэта i ёсць твой блакiтны, зялёны, сiнi, бэзавы, лiловы... - растлумачыў Мiкiта.
- Ты яшчэ забыўся на мой любимы бiрузовы, - дадала Воля.
- Хiба ў цябе толькi адзiн любiмы колер? - здзiвiўся Мiкiтка.
- Чаму ж, не. Мне вельмi падабаецца i вiшнёвы, i салатавы, i малiнавы...
- У цябе не колеры, а спрэс нейкi сад-агарод, - зарагатаў Мiкiтка. - Яшчэ скажы лiмонны-апельсiнавы.
- I скажам, - уступiлася Алена Якаўлевна. - I персiкавы, i абрыкосавы. Цудоўныя колеры - як i ўсе колеры, кожны па-свойму."

(Воля - это Оля)