Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Асенняя казка (пераклад Тараса)

Автор Kaze no oto, сентября 21, 2014, 14:47

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Kaze no oto

З кожным днём усё пазней світала, і лес стаў такім празрыстым, што здавалася: абшнар яго ўздоўж і папярок — не знойдзеш ні лісціка.
— Неўзабаве і наша бяроза абляціць, — сказаў Мядзведзік. І паказаў лапай на адзінокую бярозу, якая стаяла пасярод паляны.
— Абляціць... — пагадзіўся Вожык.
— Падзьмуюць вятры, — працягваў Мядзведзік, — і яна ўся так і затрасецца, а я буду ў сне чуць, як падае з яе апошняе лісце. А раніцай прачнуся, выйду на ґанак, а яна — голая!
— Голая... — пагадзіўся Вожык.
Яны сядзелі на ґанку Мядзведзікавай хаткі і глядзелі на адзінокую бярозу пасярод паляны.
— Вось калі б на мне вясной вырастала лісце? — сказаў Вожык. — Я б увосень сядзеў ля печы, і яно б ні за што ня абляцела.
— А якое б ты хацеў лісце? — спытаў Мядзведзік. — Бярозавае альбо ясянёвае?
— Як у клёна. Тады б я восенню быў рыжы-рыжы, і ты б мяне прыняў за маленькае Лісяня. Ты б мне сказаў: «Маленькае Лісяня, як пажывае твая мама?» А я б сказаў: «Маю маму забілі паляўнічыя, а я цяпер жыву ў Вожыка. Прыходзь да нас у госці?» І ты прыйшоў бы. «А дзе ж Вожык?» — спытаў бы ты. А потым, нарэшце, здагадаўся, і мы б доўга смяяліся, аж да вясны...
— Не, — сказав Мядзведзік. — Лепш, калі б я не здагадаўся, а спытаў: «А хіба Вожык пайшоў па ваду?» — «Не» — сказаў бы ты. «Па дровы?» — «Не» — сказаў бы ты. «Можа, ён пайшоў да Мядзведзіка ў госці?» І тут бы ты кіўнуў. А я пажадаў бы табе спакойнай ночы і пабег да сябе, таму што ты не ведаеш, дзе я цяпер хаваю ключ, і табе прыйшлося б сядзець на ґанку.
— Але я застаўся б у сябе дома! — сказаў Вожык.
— Ну і што ж! — сказаў Мядзведзік. — Ты б сядзеў дома і думаў: «Цікава, Мядзведзік прыкідваецца ці сапраўды не пазнаў мяне?» А я б тады збегаў дадому, узяў маленькі слоічак мёду, вярнуўся да цябе і спытаў: «А хіба Вожык яшчэ не вяртаўся?» А ты б сказаў...
— А я б сказаў, што я і ёсць Вожык! — сказаў Вожык.
— Не, — адказаў Мядзведзік. — Лепш бы ты нічога такога не казаў. А сказаў так...
І тут Мядзведзік змоўк, таму што з бярозы пасярод паляны раптам сарваліся адразу тры лісцікі. Яны трохі пакружылі ў паветры, а потым мякка апусціліся у парыжэлую траву.
— Не, лепш бы ты нічога такога не казаў, — паўтараў Мядзведзік. — А проста мы папілі б з табой гарбаты і ляглі спаць. І тады б я ў сне аб усім здагадаўся.
— А чаму ў сне?
— Лепшыя думкі да мяне прыходзяць у сне, — сказав Мядзведзік. — Вунь бачыш: на бярозе засталося дванаццаць лісцікаў. Яны ўжо ніколі не ўпадуць. Таму што ўчора ноччу я ў сне здагадаўся, што сёння раніцай іх трэба прышыць да галінцы.
І прышыў? — спытаў Вожык.
— Вядома, — сказаў Мядзведзік. — Той іголкай, якую ты мне падарыў летась.

Kaze no oto

Да, кстати, прошу беларусов заценить мой перевод — так себе или нормально, пойдёт, можно продолжать?

Клонопотам

Вядома, працягвайце! На мой погляд пераклад добры. [Праўда, літара г' мне такі рэжа вочы. ;) ]

Spoiler: Некалькі дробных заўваг ⇓⇓⇓
井蛙不可以語於海者,拘於虛也
З колодязною жабою не можна говорити про океан: вона обмежена своєю дірою

(Автор фото на аватарі — Яманака Тамакі, flickr . com/photos/tamaki/249724430)

я пифия

Спакой  — хлусьня, ёсьць толькі жарсьць.
Праз жарсьць я атрымліваю моц.
Праз моц я атрымліваю магутнасьць.
Праз магутнасьць я перамагаю.
Празь перамогу мае аковы парвуцца.
І Сіла вызваліць мяне.

Kaze no oto

Цитата: Клонопотам от сентября 22, 2014, 02:14
Вядома, працягвайце! На мой погляд пераклад добры. [Праўда, літара г' мне такі рэжа вочы. ;) ]
Дзякую :)
Таксама дзякую, што паказалі на мае памылкі. Будзем выпраўляць :)

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр