Цитата: Клонопотам от сентября 22, 2014, 02:14Дзякую
Вядома, працягвайце! На мой погляд пераклад добры. [Праўда, літара г' мне такі рэжа вочы. ]
Цитата: Kaze no oto от сентября 21, 2014, 14:47Як у клёна. Стол з клёну, але лісце з клёна. Правілы выбару канчаткаў -у/-ю і -а/-я можна паглядзець, напрыклад, тут: http://by-mova.livejournal.com/1159277.html (Пакінь надзею ўсякі, хто сюды ўваходзіць! Асабіста я гэтыя правілы не памятаю да канца, а ў неадназначных выпадках гляджу канчаткі ў слоўніку. )
Як у клёну.
Цитата: Kaze no oto от сентября 21, 2014, 14:47Тут, напэўна, бы недзе прапушчана?
Тады я восенню быў рыжы-рыжы
Цитата: Kaze no oto от сентября 21, 2014, 14:47Штосьці не так з дапасаваннем. Калі Лісяня неадушаўлёнае, то і ў маленькае, і ў лісяня слова вінавальны склон павінен супадаць з назоўным («прыняў за маленькае Лісяня»), а калі адушаўлёнае — то з родным («прыняў за маленькага Лісяняці»).
і ты б мяне прыняў за маленькага Лісяня
Цитата: Kaze no oto от сентября 21, 2014, 14:47Ой-ой, а мяняць род лісяняці абавязкова? Тэарэтычна ў казцы гэта можа быць апраўдана, але практычна — прынамся для мяне — гэта выглядае як не вельмі добры пераклад з рускай.
Маленькі Лісяня
Цитата: Kaze no oto от сентября 21, 2014, 14:47Пасля знакаў прыпынку ў нескладовае не пішацца. Прынамсі ў наркамаўцы, пра тарашкевіцу не ведаю (але ў вас жа «наркамаўка + ґ», я правільна разумею?).
збегаў дадому, ўзяў
Страница создана за 0.056 сек. Запросов: 24.