Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Па-беларуску

Автор Леонид, июня 24, 2004, 16:26

0 Пользователи и 6 гостей просматривают эту тему.

Яўген

Цитата: Krymchanin от августа 21, 2006, 12:32
Привіт, шановні сябри! Як справи? Як дискусія про правопис та вимовлення?
Глядзеце допіс, размешчаны вышэй за Ваш. Там пададзеная спасылка на ўнармаваны класічны правапіс. Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

Яўген

Цитата: Digamma от июня 28, 2004, 11:03
Цитата: ScutА чем отличаются звуки Ў и У? Ведь Ў не читается как В?

у ў в = [w] [v] соответственно.
У сучаснай беларускай мове апрача [у] складовага і [ў] нескладовага ёсьць губна-зубное [в] (у словах вішня, вера, вясна) і губна-губное [w] (у словах вочы, возера, вушы, вуліца). Значыць, калі расейская мова абыходзіцца двума гукамі (без уліку мяккіх) і дзвюма літарамі в — у, то ў беларускай мове на гэтым месцы маем чатыры гукі [в] — [w] — [ў] — [у] і тры літары в — ў — у.

Яўген

Дадам яшчэ адно. У сучаснай нармаванай літ. мове (у абодвух правапісах) яканне існае толькі ў першым пераднаціскным складзе: вясна, але веснавы.

Krymchanin

Цитата: Яўген от августа 22, 2006, 00:29
Цитата: Krymchanin от августа 21, 2006, 12:32
Привіт, шановні сябри! Як справи? Як дискусія про правопис та вимовлення?
Глядзеце допіс, размешчаны вышэй за Ваш. Там пададзеная спасылка на ўнармаваны класічны правапіс. Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

А в нас не можуть вирішити, як правильно вимовляти- як на Сході чи як на Заході. На мою думку, причина у тому, що раніше нихто цим не займався, а тепер почали займатися люди, котрі у мові ничого не розуміють
Vatanım Qırım!

Ревета

Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 13:33
Цитата: Яўген от августа 22, 2006, 00:29
Цитата: Krymchanin от августа 21, 2006, 12:32
Привіт, шановні сябри! Як справи? Як дискусія про правопис та вимовлення?
Глядзеце допіс, размешчаны вышэй за Ваш. Там пададзеная спасылка на ўнармаваны класічны правапіс. Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

А в нас не можуть вирішити, як правильно вимовляти- як на Сході чи як на Заході. На мою думку, причина у тому, що раніше нихто цим не займався, а тепер почали займатися люди, котрі у мові ничого не розуміють
Займалися і розуміють. Інша річ, мова стала фактором політичним і тим, хто знає, не дадуть такого потужного інструменту впливу на виборців.

Проте тут па-беларуску. На жаль, не вмію писати і розмовляти па-беларуску. Але яка красива мова, прикро, що самі білоруси так її занехаяли...

Krymchanin

Цитата: Ревета от августа 22, 2006, 14:51
Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 13:33
Цитата: Яўген от августа 22, 2006, 00:29
Цитата: Krymchanin от августа 21, 2006, 12:32
Привіт, шановні сябри! Як справи? Як дискусія про правопис та вимовлення?
Глядзеце допіс, размешчаны вышэй за Ваш. Там пададзеная спасылка на ўнармаваны класічны правапіс. Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

А в нас не можуть вирішити, як правильно вимовляти- як на Сході чи як на Заході. На мою думку, причина у тому, що раніше нихто цим не займався, а тепер почали займатися люди, котрі у мові ничого не розуміють
Займалися і розуміють. Інша річ, мова стала фактором політичним і тим, хто знає, не дадуть такого потужного інструменту впливу на виборців.

Проте тут па-беларуску. На жаль, не вмію писати і розмовляти па-беларуску. Але яка красива мова, прикро, що самі білоруси так її занехаяли...
Ну, як займалися та як розуміють, про це зовсім інша розмова :) Про політичність мови згоден, але не зовсім зрозумів фразу "тим, хто знає, не дадуть такого потужного інструменту впливу на виборців". Мені здається, що багато політиків, хто не знає мови, дуже добре вміють спекулювати на цьому питанні та впливати на виборців
P.S. А Ви з якого міста?
Vatanım Qırım!

Amateur

А цяпер украінцы асімілююць беларусаў сваёй мовай...  ;-)

Ревета

Цитата: "Krymchanin" от
А Ви з якого міста?
З Києва.
Свого часу купив кілька збірок білоруських поетів у Мінську (поч. 80-х). Досі зберігаю. В університеті, коли ми вчили білоруську літературу, нам радили читати її білоруською мовою. Яке ж було моє здивування, коли я дізнався, що в Білорусії білоруську літературу дозволялося складати російською...

Krymchanin

Цитата: Amateur от августа 22, 2006, 15:08
А цяпер украінцы асімілююць беларусаў сваёй мовай...  ;-)

А я не українець, я москаль :)
Vatanım Qırım!

Krymchanin

Цитата: Ревета от августа 22, 2006, 15:45
З Києва.
Свого часу купив кілька збірок білоруських поетів у Мінську (поч. 80-х). Досі зберігаю. В університеті, коли ми вчили білоруську літературу, нам радили читати її білоруською мовою. Яке ж було моє здивування, коли я дізнався, що в Білорусії білоруську літературу дозволялося складати російською...
А я- з міста Севастополя. Це правильно, що Вам радили в універсітеті. А нас хотіли змусити вівчати російську мову у школі як іноземну. Навіть підручники були, там були завдання, щоб ми перекладали тексти з російської українською та навпаки. Підручники з української мови мали назву "Рідна мова" і ничого не пропонували перекладати. Взагалі обидва вони були не поганими, але зовсім не для російськомовних школярів.
Vatanım Qırım!

Amateur


Krymchanin

Vatanım Qırım!

Amateur

Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 16:26
Що ти так сумуешь за модераторами :?:
Таму што раней тут можна было пісаць толькі па-беларуску!  :eat:

Krymchanin

Цитата: Amateur от августа 22, 2006, 16:37
Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 16:26
Що ти так сумуешь за модераторами :?:
Таму што раней тут можна было пісаць толькі па-беларуску!  :eat:

А що це за така мовна дискримінація? Ми обсуджуемо спільні проблеми
Vatanım Qırım!

Amateur

Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 16:39
А що це за така мовна дискримінація? Ми обсуджуемо спільні проблеми
Гэта была не дыскрымінацыя, а традыцыя.  ;-)

Яўген

Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 13:33
Цитата: Яўген от августа 22, 2006, 00:29
Цитата: Krymchanin от августа 21, 2006, 12:32
Привіт, шановні сябри! Як справи? Як дискусія про правопис та вимовлення?
Глядзеце допіс, размешчаны вышэй за Ваш. Там пададзеная спасылка на ўнармаваны класічны правапіс. Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

А в нас не можуть вирішити, як правильно вимовляти- як на Сході чи як на Заході. На мою думку, причина у тому, що раніше нихто цим не займався, а тепер почали займатися люди, котрі у мові ничого не розуміють
У нас таксама існуе такая праблема. Класічны правапіс захоўвае больш асаблівасцяў паўднёва-заходняга дыялекту, афіцыйны - паўночна-ўсходняга. Адпаведна, у 1-ым болей паланізмаў, у 2-ім - русізмаў.
Дый мовазнаўчая праблема паўстае як ніколі. З 30-ых тутэйшыя навукоўцы кіраваліся не здаровым розумам, а ідэалагічнымі нарадамі ў ЦК КПБ. Адпаведна, самыя значныя змены ў правапісе ажыццяўляліся менавіта пад палітычным уціскам у рэчышчы палітыкі на зліццё моваў і фармаванне адзінага савецкага народу, які паслугуецца адзінаю расейскаю моваю. Асабліва шкоднымі для нашае мовы былі 60-80-ыя г.г., калі дэградацыя мовазнаўчых кадраў дасягнула найбольшае вышыні. За ўзор браліся лексікаграфічныя працы, цалкам або часткова спісаныя з расейскіх слоўнікаў (класічны прыклад - "Словарь русского языка" Ожагава). Відавочна, што культура мовы зведала велізарнае нявечанне. На жаль, падобная моўная палітыка мае працяг і сёння. Часцяком у розных выданнях сустракаеш узаемавыключальныя правілы. Дайшло да таго, што адзін і той жа аўтар прапануе ў розных выданнях розны правапіс словаў. І як арыентавацца ў падобнай сітуацыі паспалітаму беларусу? На жаль, пытанне пакуль не знаходзіць адказу.

Яўген

Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 16:26
Цитата: Amateur от августа 22, 2006, 16:24
Мадэратары, дзе вы? Аууу!  :green:

Що ти так сумуешЬ за модераторами :?:
Можна було й не казати, що росіянин. ;)

Ревета

Яўген, враження таке, що ви описали ситуацію 30-х років з українською мовою. Після постанови ЦК ВКП (б) про зближення української та російської мов усі словники ререроблялися під російську, навіть робилися кальки спеціально, щоб замінити власне українські слова. Наприклад, слово "малярство" замінили на "живопис" і надалі саме його активно впроваджували через школу і пресу, ардіо. Так само і з сотнями, тисячами інших слів... Не кажу вже про згортання наукової термінології, ака активно розроблялася в 20-ті роки. Останній спалах - видання Енциклопедії кібернетики наприкінці 60-х - поч. 70-х.

Як зазраз з активними носіями білоруської мови? Можна прикинути їхню клькість?

Vlad

Ревето, а де-небудь є перелік таких слів? Гадаю, ще не пізно й повернутися до них.
Цитата: ЯўгенКласічны правапіс захоўвае больш асаблівасцяў паўднёва-заходняга дыялекту, афіцыйны - паўночна-ўсходняга.
Яўгене, будь ласка, наведіть 3-4 приклади відмінностей класичного та офіційного правопису.

Krymchanin

Цитата: Яўген от августа 23, 2006, 01:46
Можна було й не казати, що росіянин. ;)
Ні, треба було. Іноді треба пожартувати.
Правильно писати взагалі сумуЄШ
Vatanım Qırım!

Ömer

Цитата: Яўген от августа 22, 2006, 00:29
Што да афіцыйнага, дык ранейшыя праблемы як існавалі, так і застаюцца нявырашанымі.

Ці не маглі б Вы таксама прывесці прыклады праблем, якія існуюць у афіцыйным правапісе? Дарэчы, чаму Вы карыстаецеся ім, а не тарашкевіцай, калі вы валодаеце абодвума?


ya herro, ya merro

Яўген

Цитата: Amateur от августа 22, 2006, 16:45
Цитата: Krymchanin от августа 22, 2006, 16:39
А що це за така мовна дискримінація? Ми обсуджуемо спільні проблеми
Гэта была не дыскрымінацыя, а традыцыя.  ;-)

Традыцыя дыскрымінацыі. ;D

Яўген

Цитата: Ревета от августа 23, 2006, 07:53Як зараз з активними носіями білоруської мови? Можна прикинути їхню кількість?
Наконт колькасці не ведаю. Хіба не болей за 5-10 адсоткаў. Дакладна толькі тое, што большасць такіх носьбітаў - білінгвы з розных прычынаў: атачэнне, праца, моўны ўціск.

Amateur

Цитата: Яўген от августа 24, 2006, 00:26
Цитата: Amateur от августа 22, 2006, 16:45
Гэта была не дыскрымінацыя, а традыцыя.  ;-)
Традыцыя дыскрымінацыі. ;D
Традыцыя дыскрымінацыі моўнага ўціска. ;D

Яўген

Цитата: Vlad от августа 23, 2006, 09:47
Ревето, а де-небудь є перелік таких слів? Гадаю, ще не пізно й повернутися до них.
Цитата: ЯўгенКласічны правапіс захоўвае больш асаблівасцяў паўднёва-заходняга дыялекту, афіцыйны - паўночна-ўсходняга.
Яўгене, будь ласка, наведіть 3-4 приклади відмінностей класичного та офіційного правопису.
Разыходжанне варыянтаў назіраецца пераважна ў правапісе (гл. ніжэй). На марфалагічным і, асабліва, на лексічным узроўнях назіраецца заўважная "дыфузія" варыянтаў. У сферы вуснага маўлення розніца ў варыянтах нязначная і звязаная з большым ці меншым уплывам расейскай мовы, якая працягвае быць адным з важнейшых ідыёмаў, што характарызуе сучасную моўную сітуацыю, асабліва ў гарадах. Узаемадзеянне дзвюх моўных сістэмаў (беларускай, якая рэпрэзентаваная ў народна-дыялектнай і прастамоўнай форме, і расейскай, якая мае выражэнне ва ўніфікаваным "каланіяльным" варыянце) часта вядзе да прадукавання мяшанай мовы на беларускай аснове ("трасянка"). Ступень крэалізацыі згаданага фенамена залежыць ад многіх суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў (умовы камунікацыі, узровень білінгвальнасці, сацыяльнае становішча ўдзельнікаў і г. д.) і выяўляецца на ўсіх моўных узроўнях, з якіх найбольш устойлівай застаецца беларуская фанетыка (цеканне/дзеканне, "цвёрдае" вымаўленне шыпячых і р, фрыкатыўнае г і пад.).
Арэальная база стандартнай мовы лакалізуецца на паўночным-захадзе беларускай моўнай тэрыторыі і ўключае частку сярэднебеларускіх гаворак, якія арганічна аб'ядноўваюць у сваёй структуры некаторыя асаблівасці двух асноўных беларускіх дыялектаў – паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга. Сярод такіх рысаў трэба назваць поўнае аканне, пад якім разумеецца супадзенне галосных а, о, е ў ненаціскных складах у адным гуку а, што ўяўляе сабой пэўны кампраміс паміж няпоўным аканнем, што характэрна для асноўнага масіва паўднёва-заходняга дыялекта, дзе апошняе абмежавана оканнем у становішчы па-за націскам (напрыклад, сено, добро і пад.), і дысімілятыўным аканнем, характэрным для паўночна-ўсходняга дыялекта, у якім рэалізацыя поўнага акання у ненаціскным становішчы абмежаваная з'явай дысіміляцыі (г. зн. залежыць ад характару наступнага націскнога галоснага: въдa, але вады, вадзе, ваду; сціна, але сцяны, сцяне, сцяной). Своеасаблівым кампрамісам паміж двума асноўнымі дыялектамі ёсць наяўнасць цвёрдага р у стандартнай мове, у той час як на частцы тэрыторыі аднаго і другога дыялектаў захоўваецца супрацьпастаўленне р - р'. Іншыя асаблівасці аб'ядноўваюць арэальную базу стандартнай мовы і яго пісьмовага ідыёма (афіцыйны варыянт) з адным ці другім дыялектнымі масівамі. Паўночна-ўсходнімі асаблівасцямі пісьмовага стандарту ёсць: доўгія зычныя на месцы спалучэнняў "мяккі зубны + j" (соллю, смецце, сучча і пад.); кароткія канчаткі творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў з асновай на –а (сцяной, мяжой, зямлёй); канчатак -ы(-і) у назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў (нажы, вокны, кавалі, жонкі, хусткі); канчатак прыметнікаў у месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду -ым (аб маладым чалавеку, на цёмным небе); кароткія канчаткі роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў і займеннікаў жаночага роду (маладой дзеўкі, новай хаты, маёй маці); нясцягненыя канчаткі прыметнікаў жаночага і ніякага роду (новая хата, новае вядро. новую хату); другая асоба множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу на -іце(-ыце) (ідзіце, глядзіце, бярыце) і інш. Найважнейшымі рысамі паўднёва-заходняга дыялекту ў стандартнай мове ёсць: формы 3-й асобы дзеясловаў 1-га спражэння без канцавога зычнага (ідзе, нясе, бярэ, кажа, меле, грэе), формы вінавальнага склону множнага ліку на -ы(-і) ў адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду (падаіла каровы, пасе авечкі), формы на -я(ё) для наймення дзіцянятаў людзей і жывёлаў (дзіця, цяля(-ё), парася(-ё)) і некаторыя іншыя. Формы давальнага склону назоўнікаў мужчынскага склону множнага ліку з націскам на канчатку -ом (лясом, дамом, гарадом) і формы меснага склону таго ж тыпу назоўнікаў з націскным канчаткам -ох (у лясох, у гарадох), характэрныя пераважна для паўднёва-заходняга дыялекта, захаваліся толькі ў так званым клясычным варыянце стандартнай мовы. Разам з тым, можна вылучыць спецыфічныя з'явы, якія характарызуюць аснову пісьмовага стандарту, што не маюць адносіны да асноўнага дыялектнага падзелу, як, напрыклад, форма мужчынскага роду яблык (параўн. форму яблыка(-о) ніякага роду на большай частцы паўднёва-заходняга і паўночна-ўсходняга дыялектаў), ці дзеяслоў ёсць (пры есць, ест, е, ё ў асноўных дыялектных масівах), што сведчыць пра арэальны характар фармавання пісьмовага стандарту, у значнай ступені незалежнага ад асноўнага дыялектнага падзелу моўнай тэрыторыі. Характэрна, што арэалы названых з'яваў прымыкаюць да балцкай моўнай тэрыторыі.
Беларуская мова ў фанетычна-фаналагічным плане ёсць адной з найбольш акамадуючых славянскіх моваў. Калі пад акамадацыяй разумець узаемнае дапасаванне гукаў і іх спалучэнняў пры маўленні. Найбольш яскравая праява гэтай асаблівасці – з'ява дзекання і цекання, г. зн. з'яўленне афрыкатаў на месцы мяккіх д', т', пры гэтым мяккасць параджае "свісцячы" элемент, які ёсць своеасаблівым мастком, што аб'ядноўвае суседнія гукі ці прыводзіць да "згасання" гука ў становішчы перад паўзай (дзеці, цётка, ісці, стаяць). Тэндэнцыяй да акамадацыі ў гістарычным плане можа тлумачыцца і з'яўленне афрыкаты дж на месцы этымалагічнага спалучэння *dj (агароджа, хаджу), доўгія зычныя на месцы этымалагічных спалучэнняў з j (вяселле, свіння, вецце, сучча), з'яўленне пратэтычных гукаў в перад агубленымі галоснымі (вока, вуха, павук), а, і перад спалучэннем зычных (аржаны, ільняны), наяўнасць устаўных галосных паміж спалучэннямі зычных тыпу вл, бл, рн, бр і інш. у канцы словаў (журавель, карабель, дзёран, бабёр) і некаторыя іншыя з'явы. Утварэнне паўгалоснага ў на месцы этымалагічных л, в, у пасля галосных (воўк, доўгі, роў, трэба ўзяць, пайшла ў лес, заўтра) нагадвае больш ранні працэс утварэння паўгалоснага й (гай, вайна, зайграць, дый пайшоў), што таксама можа разглядацца ў якасці тэндэнцыі да акамадацыі (паралельная з'ява назіраецца ў нямецкай мове). Фаналагічная сістэма ўтрымлівае багатую карэляцыю зычных, якія супрацьпастаўляюцца паводле цвёрдасці / мяккасці, і ўключае 15 параў фанемаў /b-b', v-v', g-g', h-h', d-dz', z-z', k-k', l-l', m-m', n-n', p-p', s-s', t-c', f-f', x-x'/.
Як агульнае правіла (з невялікім выключэннем) можна адзначыць, што ў рамках слова і акцэнтных груп цвёрдыя зычныя спалучаюцца з цвёрдымі, а мяккія толькі з мяккімі. Гэта вядзе да таго, што ў маўленні значнасць акамадацыі яшчэ больш павялічваецца ў сувязі з актыўнасцю працэсаў рэгрэсіўнай асіміляцыі: сцяна [с'ц'ана], снег [с'н'ех], з ім [з'jiм], без яго [без' jагo], аддзел [адз':ел], рассцілаць [рас':ц'ілац']. Аднак у гісторыі мовы заўважны і адваротны працэс – выпадзенне з мяккаснай карэляцыі гукаў р, ж, ч, ш, дж, дз, ц. 13 пар зычных фанем утвараюць карэляцыю па глухасці/звонкасці: /b-p, b'-p', γ-x, γ'-x', g-k, g'-k', d-t, dz-c, dz'-c', dz-c, z-s, z'-s', z-s/. Па-за межамі гэтай карэляцыі ў беларускай мове застаюцца /v, v', f, f'/ у сувязі з тым, што /v, v'/ чаргуюцца з напаўгалосным /ŭ/: трава - у траве - траўка. Аднак у некаторых выпадках можна казаць пра азванчэнне /f/ > /v/ і наступным пераходзе ў /ŭ/, што адлюстравалася ў напісанні Аўганістан у класічным варыянце беларускай стандартнай мовы, што адпавядае вымаўленню імя ўласнага і ў афіцыйным варыянце (пішацца Афганістан). У беларускай мове дзейнічае агульнае правіла: у адным складзе могуць быць ці толькі звонкія, ці толькі глухія гукі, што таксама можна тлумачыць тэндэнцыяй да акамадацыі. Фанемы /l, l', m, m', n, n', r, j/ не ўтвараюць карэляцыйных пар па глухасці/ звонкасці і маюць тэндэнцыю ўжывацца ў непасрэдным суседстве з галоснымі. Шэрагу суседніх славянскіх і неславянскіх моў беларуская мова супрацьпастаўляецца наяўнасцю фрыкатыўнага гука г (гара, нага, гума). Выбухны g мае месца ў невялікай колькасці запазычанняў, напрыклад, ганак [ganak], якое запазычана з нямецкага Gang 'калідор, праход' праз польскае ganek, а таксама ў некаторых формах і экспрэсіўных славах: мазгі [мазg'і], гергятаць [g'ерg'атaц'].
У сістэме вакалізма найбольш выражаная з'ява – аканне/ яканне, г.зн. супадзенне ненаціскных галосных о, э, а ў адным гуку а, а таксама галосных о, е, а з папярэднім мяккім зычным ці j у гуку а (на пісьме – я) у першым складзе перад націскам: гoры - гарa; рэкі - ракa; пaра - паравoз; вёсны, веснавы - вяснa; ён - ягo, яйка - яeшня і пад. Гэта прыводзіць да таго, што ў націскным і ненаціскным становішчы набор галосных рэзка супрацьпастаўляецца ў колькасным плане, а ў асобных словах і іх формах назіраецца кантраст паміж націскнымі, з аднаго боку, і ненаціскнымі, з іншага, напрыклад: карoва, баравiк, каляiна, паляцeў, зялёная і пад.
Асноўныя асаблівасці фанетыка-фаналагічнай сістэмы беларускай мовы вельмі кантрастныя ў адносінах да многіх моў, якія ёсць крыніцамі запазычання. Асабліва гэта тычыцца запазычанняў з нямецкай мовы, у якой адсутнічае карэляцыя па мяккасці / цвёрдасці. У прыватнасці, наяўнасць у нямецкай аднаго т. зв. сярэднееўрапейскага l на фоне супрацьпастаўлення беларускіх л – л' пры значнай колькасці запазычанняў з германскіх моў (найперш з нямецкай і ідыш) стварыла пэўную арфаэпічную і правапісную праблему ў працэсе адаптацыі запазычанняў. Большасць старых запазычанняў, якія прыйшлі з Захаду і былі асіміляваныя, перадаюцца праз л', напрыклад: клямра (< ням. Klammer), бляха (< ст.-в.-ням. blech), люфт (< ням. Luft) і пад., што адлюстроўвае таксама польскае пасрэдніцтва. Нешматлікія выпадкі выкарыстання фанемы л для перадачы нямецкага l тлумачацца названымі абставінамі, параўн., напрыклад, лата жэрдка, якую прымацоўваюць да крокваў' (< польск. lata < с.-в.-ням. latte). З іншага боку, запазычанні з нямецкай пры пасрэдніцтве расейскай мовы даюць звычайна л (цвёрдае), у выніку ўзнікае канкурэнцыя формаў з л і л', якая адлюстравана ў двух варыянтах стандартнай мовы, напрыклад, кляса (< ням. Klasse) у класічным варыянце і клас у афіцыйным, што ў сваю чаргу стварае праблему прыняцця і непрыняцця т. зв. лякання. Падобная праблема ўзнікае і пры перадачы спалучэнняў з іншымі зычнымі, у першую чаргу з зубнымі д, т , і свісцячымі с, з (першыя звычайна ў абодвух варыянтах выступаюць у цвёрдым выглядзе, а для другіх ёсць актуальнай канкурэнцыя тыпу сыгнал ~ сігнал, сыстэма ~ сістэма, сэзон ~ сезон і пад.). З іншах асаблівасцей кантрастуюць намецкае выбухное g, якому звычайна адпавядае фрыкатыўнае беларускае γ, якое, у сваю чаргу, часта ўжываецца для перадачы нямецкага глухога h (параўн., напрыклад, гак < ням. Haken 'крук, бусак', гандаль < ням. Handel).
У марфалагічным плане беларуская мова адносіцца да мовай з моцна развітай флексійнай сістэмай, што прэзентуе паўночнаславянскі марфалагічны тып, і якая ў значнай ступені кантрастуе з адпаведным паўднёваславянскім тыпам, дзе назіраюцца аналітычныя тэндэнцыі. Сярод часцінаў мовы, якія адносяцца да знамянальных, два супрацьлеглыя полюсы ў марфалогіі ўтвараюць назоўнікі і дзеясловы, адносіны паміж якімі часта вызначаюцца паняццем кампенсаторнасці: чым болей развітыя іменныя часціны мовы, тым бядней дзеяслоўная частка, і наадварот. З гэтага пункту гледжання беларуская марфалогія дэманструе ўхіл у бок намінатыўнасці, паколькі асноўныя сінтаксічныя функцыі ў сказе сігналізуюцца іменнымі флексіямі, часта – у спалучэнні з прыназоўнікамі. У сістэме назоўніка сінтэз паказнікаў граматычных катэгорыяў ажыццяўляецца ў канчатках словаформаў, пры гэтым часта аднафанемны канчатак канцэнтруе ў сабе ўказанне на род, лік і склон, напрыклад: канчатак –у ў словаформе вясн-у сведчыць пра ідэнтыфікацыю згаданай формы з назоўнікам жаночага роду адзіночнага ліку ў вінавальным склоне. Паводле тыпаў канчаткаў назоўнікі падзяляюцца на тры скланенні, арыентаваныя на іх родавыя характарыстыкі, аднак поўнага супадзення з падзелам паводле роду не назіраецца. Найбольш шырокае марфалагічнае адзінства – т. зв. першае скланенне – утвараюць назоўнікі мужчынскага і ніякага роду з тыповымі для гэтых радоў паказнікамі (назоўны склон адзіночнага ліку – чыстая аснова на зычны для назоўнікаў мужчынскага роду і канчатак –o (-а), –ё (-е) для назоўнікаў ніякага роду). Варыянтнасць канчаткаў ва ўскосных склонах залежыць ад двух фактараў: ад мяккасці ці цвёрдасці зычнага асновы і націска. Найвялікшую разнастайнасць дэманструюць назоўнікі першага скланення ў месным склоне:тут акрамя цвёрдасці / мяккасці асновы і націска на характар канчатку ўплываюць гістарычныя фактары – асобны статус сярод цвёрдых зычных шыпячых ж, ш, ч, дж, а таксама р, ц, якія раней уваходзілі ў мяккасную карэляцыю (на свеце, у жыце, на кані, на вяселлі, але на ветры, на сонцы), а таксама заднеязычных г, к, х. У апошнім выпадку асабліва часта адбываецца ўзаемны ўплыў меснага і давальнага склонаў, які назіраецца і пры іншых асновах, напрыклад: мурог - на мурагу/ на мурозе; малако - у малаку/ у малацэ. У афіцыйным варыянце нарматыўнай граматыкі ў гэтым выпадку прымяняюць семантычны крытэр – назоўнікі з канкрэтным прадметным значэннем рэкамендуецца ўжываць з канчаткам -е (на снезе, на дасе), а назоўнікі, якія абазначаюць асобу, зканчаткам -у (аб унуку, пры пчаляру, пры Васілю, аб вучню). Але паколькі семантычныя крытэры дапускаюць элемент суб'ектывізма, то ў многіх выпадках варыянтнасць непазбежная. Яшчэ больш наглядны выпадак – выкарыстанне семантычнага крытэра для размежавання канчаткаў –а (-я) і –у (-ю) ў родным склоне адзіночнага ліку. Суіснаванне канчаткаў у гэтым выпадку часткова адлюстроўвае канкурэнцыю двух дыялектных масіваў у структуры стандартнай мовы: на паўдёвым захадзе пераважае канчатак –у (-ю), на паўночным усходзе – канчатак –а (-я), аднак у абодвух тыпах прысутнічаюць два тыпы канчаткаў, г. зн. варыянтнасць мае арганічны характар. Фактычна гэтыя марфалагічныя тыпы ў канкрэтным ужыванні імкнуцца да таго ці іншага лексіка-семантычнага поля: адзінкавасці (унікальнасці) і канкрэтнасці пазначаемага паняцця ці множнасці (сукупнасці) і абстрактнасці выказваемага паняцця. Спробы навязвання штучных правілаў нармалізацыі вядуць толькі да абсалютызацыі аднаго з варыянтаў, што ўяўляецца гвалтам над марфалагічнай сістэмай (параўн. у жывым вымаўленні: нашага народа - многа народу; на працягу года - год ад году; ліст клёна - стол з клёну). Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з тыповым для назоўнага склону адзіночнага ліку канчаткам –а (-я). Разнастайнасць канчаткаў у гэтым тыпе скланенняў назіраецца ў меншай ступені і звязана, як і ў першым скланенні, з якасцю зычнага асновы і націскам. Найбольш істотныя адрозненні адзначаныя ў давальным і месным склонах, якія фармальна супадаюць, дзе супрацьпастаўляюцца канчаткі –е (-э) і –і (ы): вясне, руцэ але зямлі, мяжы. Варыянтнасць у творным склоне (рукой/ рукою, працай/ працаю) адлюстроўвае ў пэўнай ступені двухдыялектнасць стандарту і выкарыстоўваецца ў ім для надання плаўнасці маўленню. У трэцім скланенні аб'яднаныя розныя назоўнікі жаночага роду з "нетыповай" для гэтага роду чыстай асновай на мяккі зычны ( частка з іх у назоўным склоне адзіночнага ліку страціла гэтую мяккасць). Іх склонавыя канчаткі ва ўскосных склонах амаль такія ж, як у назоўнікаў другога скланення з мяккай асновай і асновай на шыпячыя. Адрозненні адзначаны толькі ў творным склоне. дзе ў выніку ўзаемадзеяння зычнага асновы (за выключэннем губных зычных б, п, м, в, ф і зычнага р) з j у канчатку –jу ўзнікаюць у выніку фанетычнай акамадацыі доўгія зычныя, аднак пры гэтым згаданым зычным павінен папярэднічаць галосны (ценню, соллю, трэццю, печчу, мышшу, але косцю, чвэрцю). Некаторыя іншыя назоўнікі з "нетыповымі" для свайго роду канчаткамі ў назоўным склоне адзіночнага ліку (старшыня, мужчына, бацька, сведка, імя, парася, дзіця і падобныя) скланяюцца паводле змешанага скланення, пры гэтым назіраецца варыянтнасць, звязаная з супярэчнасцю формы і семантыкі, напрыклад у творным склоне адзіночнага ліку: старшынёй/ старшынём. У множным ліку назоўнікаў пэўная канфліктная сітуацыя, адлюстраваная ў супрацьпастаўленні двух стандартных варыянтаў і дыялектных адрозненняў, якія стаяць за імі, назіраецца адносна выкарыстання канчаткаў –оў (-ёў), -аў (-яў), -ей (-эй) і "нулявога" канчатка ў родным склоне (пячэй/печаў, саней/ саняў, радасцей/ радасцяў; школ/ школаў, азёр/ азёраў, слоў/ словаў, год/ гадоў, партызан/ партызанаў, цялят/ цялятаў). Спробы жорсткай рэгламентацыі выкарыстання названых канчаткаў сустракаюць супраціў у моўнай практыцы, звязаны часта з пурыстычнымі тэндэнцыямі (адпіхванне ад адпаведных расейскіх формаў). Пра канчаткі меснага склону множнага ліку –ох (-ёх) і –ах (-ях) як адлюстраванні зменаў у арэальнай базе афіцыйнага стандарту гаворка ішла вышэй.
У сістэме прыметнікаў трэба адзначыць амаль поўную адсутнасць у стандартнай мове кароткіх формаў. Прыметнікі, якія змяняюцца паводле займеннікавага скланення, дэманструюць адрознасць канчаткаў абодвух стандартных варыянтаў ў родным склоне адзіночнага ліку жаночага роду: -ай (-яй), -ой (-ёй) у афіцыйным варыянце і –ае (-яе), -ое (-ёе) у класічным варыянце (новай/ новае кнігі, дарагой/ дарагое матулі).
У сістэме займеннікаў трэба адзначыць j-авы пачатак у займеннікаў 3-й асобы, якія назіраецца ва ўсіх склонавых формах (ён, яна, яно, яны, яго, яе і г.д.), што перашкаджае з'яўленню прыстаўнога н- у спалучэнні з прыназоўнікамі (у яго, пры ім, параўн. рас. у него, при нём).
Выкарыстанне інавацыйных формаў прыналежных займеннікаў, утвораных ад асабовых займеннікаў 3-й асобы: ягоны, ейны, іхні і пад., якія ёсць характэрнымі паўночна-ўсходняму дыялектнаму масіву, падтрымліваецца пераважна класічным варыянтам стандартнай мовы. У марфалогіі дзеяслова асноўную ролю адыгрываюць асабовыя формы, рэпрэзентаваныя ў цяперашнім часе ў выглядзе двух спражэнняў, якія адрозніваюць паводле галосных асновы. Для першага спражэння характэрная галосная –е (-э, -а), а для другога -і (-ы), якія выступаюць не ва ўсіх словаформах. Асабовыя дзеясловы цяперашняга часу закончанага трывання маюць значэнне рэальнага будучага часу, а формы будучага часу ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца аналітычным шляхам пры дапамозе дзеяслова-звязкі быць: зраблю, але буду рабіць. Формы прошлага часу гістарычна ўзыходзяць да першага дзеепрыметніка ў складзе перфекту і змяняецца толькі па ліках, а ў адзіночным ліку – і па родах: чытаў, чытала, чыталі. Рэшткі плюсквамперфекту тыпу зрабіў быў іперфекту тыпу яго тут не быўшы 'яго тут не было' падтрымліваецца ў гутарковым маўленні дыялектным уплывам, які мае заходні і паўночна-заходні кірунак.
У кантрасце з іншымі мовамі найбольшую цікавасць уяўляе ўтварэнне параў паводле трывання. Граматычная катэгорыя трывання прадстаўлена толькі ў парах, якія ўзніклі ў выніку імперфектывацыі, г.з. утварэння формаў незакончанага трывання ад дзеясловаў закончанага трывання праз змену асновы слова, параўн. назваць - называць, рассыпаць – рассыпaць. Толькі ў гэтым выпадку можна казаць пра чыстае словазмяненне. У іншых выпадках часцей за ўсё гутарка вядзецца пра дадатковае лексічнае значэнне, што павінна разглядацца ў рамках словаўтварэння, параўн., напрыклад: пісаць - напісаць, рэзаць - рэзануць і пад. У сістэме дзеяслова найбольшы супраціў выклікае ўжыванне дзеепрыметных формаў, якія нехарактэрныя для гутарковай мовы. Нягледзячы на тэндэнцыю да ўсё большай кампрэсіі пры перадачы інфармацыі, чаму ў значнай ступені адпавядае ўжыванне дзеепрыметных формаў, нормы варыянтаў стандартнай мовы патрабуюць пазбягаць (класічны варыянт – поўнасцю, афіцыйны варыянт – з некаторымі абмежаваннямі) дзеепрыметнікаў з суфіксам -ўш (-ш-) тыпу прыехаўшы, засумаваўшы, не гаворачы ўжо пра дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану тыпу накіроўваючы, накіроўваемы, якія сустракаюцца толькі ў дзелавым стылі пад уплывам рускай мовы.
Спецыфіка сінтаксісу беларускай стандартнай мовы вызначаецца двума рознаскіраванымі фактарамі: па-першае, яго блізкасцю да народнай асновы, па-другое, значным уплывам сінтаксічных структураў суседніх славянскіх моў (расейскай і польскай), стандартныя формы якіх ужываліся і ўжываюцца зараз на тэрыторыі распаўсюджання беларускай мовы. Пры гэтым афіцыйны варыянт беларускага стандарту талерантна ўспрымае сінтаксічныя структуры, што прыйшлі з расейскай (а праз яе – з іншых еўрапейскіх моў), у той час як класічны варыянт арыентуецца на структуры, характэрныя для народнага маўлення ці для польскага стандарту, параўн., напрыклад, думаць пра жыццё і думаць аб жыцці (< рас. думать о жизни), дзякаваць брату (польск. dziękować bratu, рас. благодарить брата), ажаніцца з удавой (польск. ożenić się z wdową, рас. жениться на вдове), схадзіць па хлеб (рас. сходить за хлебом) і пад.
Як параўнальна маладая славянская літаратурная мова, што арыентаваная на народную аснову, беларускі стандарт ў лексічным плане з самага пачатку свайго развіцця адрозніваецца ліберальнай нормай, якая дазваляе шырокае выкарыстанне рэгіянальных лексем у якасці сінонімаў і стылістычных варыянтаў. Беларуская мова лакалізуецца ў цэнтры паўночнаславянскай тэрыторыі і мае значную колькасць агульных лексем — сярод якіх прысутнічаюць як архаізмы, так і занальныя інавацыі—, якія звязваюць яе з суседнімі мовамі. Архаізмы ўяўляюць сабой, паводле паходжання, праславянскія лексемы, а інавацыі – пераважна непасрэдныя запазычанні ці новыя словы, што ўзніклі на ўласнай глебе ў выніку тэрытарыяльных кантактаў. Сярод старых запазычанняў выяўляецца невялікая група балтызмаў, звязаная, як правіла, з пэўнымі сферамі народнага жыцця – земляробствам, апрацоўкай дрэва, будаўніцтвам (аруд 'загародка ў клеці', ёўня, асець памяшканне для сушэння снапоў', дойлід 'будаўнік', пуня 'памяшканне для сена'), а таксама з экспрэсіўнай сферай. Запазычанні з польскай мовы прадстаўлены двума пластамі лексікі – адным, больш старажытным, ужо даўно асіміляваным народнай мовай, з якой гэтыя словы трапілі ў стандартную (часта такім шляхам у беларускую мову траплялі шматлікія германізмы, напрыклад, з фіналлю -унак < польск. -unek < ням. -ung: гатунак < Gattung), ў другім, больш новым па часе, які захоўвае фанетычныя рысы мовы-крыніцы (нэндза, быдла, моц, сытуацыя і пад.). Колькасць апошніх у афіцыйным варыянце стандартнай мовы паступова скарачаецца, аднак у класічным варыянце яны захоўваюцца і ў выніку дыфузіі двух варыянтаў прысутнічаюць у той ці іншай форме ў маўленні і канкуруюць з запазычаннямі з расейскай мовы параўн. (улёткі/ лістоўкі, газэта/ газета, страйк/ забастоўка і пад.). Даволі шматлікія на пачатковым этапе фармавання стандартнай мовы русізмы паступова выцясняліся арыгінальнымі лексемамі, створанымі на ўласнай базе, аднак пачынаючы з 30-х гадоў ХХ стагоддзя з узмацненнем таталітарызму ў СССР і прымусовага збліжэння літаратурнай мовы з расейскай, натуральны ход развіцця быў парушаны, што прывяло да значнай насычанасці афіцыйнага варыянту літаратурнай мовы запазычаннямі з расейскай мовы, што ў сваю чаргу выклікала ўзмацненне пурыстычных тэндэнцыяў. Апошнія выяўляюцца і ў адносінах да інтэрнацыяналізмаў і запазычанняў з заходніх моў, якія часта трактуюцца як русізмы, паколькі расейская мова да нядаўняга часу была адзіным каналам іх пранікнення ў стандартную мову. Аднак у апошні час у выніку працэсаў глабалізацыі назіраецца і непасрэднае пранікненне ў мову, асабліва праз сродкі масавай інфармацыі, запазычанняў з англійскай мовы. Адзін з каналаў, па якім ажыццяўляецца пранікненне англіцызмаў – класічны стандартны варыянт мовы (т.зв. "эмігрантаўка"), якім карыстаецца некаторая частка заходняй беларускай дыяспары і які ўздзейнічае на жывую практыку выкарыстання мовы, асабліва праз замежнае радыё і незалежную прэсу.
Стандартныя варыянты беларускай мовы карыстаюцца зараз рускай графікай, якая ўзыходзіць да т. зв. грамадзянкі – рэфармаванай ў 18 стагоддзі паводле праекта беларуса Іллі Капіеўскага (Капіевіча) кірыліцы. У яе былі ўнесены дадатковыя знакі ў, ё і апостраф ('), які выконвае раздзяляльную функцыю. Для абазначэння спецыфічных беларускіх гукаў выкарыстоўваюцца дыграфы дз, дж. Паралельна з графікай, заснаванай на кірыліцы, доўгі час (зараз – рэдка ў класічным варыянце стандарту) ўжывалася графіка на лацінскай базе ў чэшскай мадыфікацыі (з дабаўленнем дыякрытыкаў для абазначэння шыпячых гукаў: č, š, ž, dž). З польскай графікі запазычаны літары ł (для абазначэння "цвёрдага" l) і мяккія ć, ś, ń, ź. На ранніх этапах фіксацыі беларускага маўлення выкарыстоўвалася арабскае (у пісьмовых помніках збеларушаных татараў) і габрэйскае пісьмо. Вядучым прынцыпам беларускай арфаграфіі з'яўляецца фанетычны з адступленнямі ў адносінах зычных гукаў у бок марфалагічнага: на пісьме ў афіцыйным варыянце стандарту не перадаецца аглушэнне і азванчэнне ў сярэдзіне і на канцы слоў; асіміляцыйная мяккасць, у адрозненне ад класічнага варыянта, таксама не адлюстроўваецца ў напісанні; не перадаюцца іншыя вынікі асіміляцыйных працэсаў (пясчаны [п'ашчаны], гарадскі [гарацкі], мыешся [мыес':а], матцы [мац:ы], загадчык [загач:ык] і пад.). У гэтых адносінах класічны варыянт стандарту больш паслядоўна праводзіць фанетычны прынцып арфаграфіі і адлюстроўвае на пісьме некаторыя з адзначаных вышэй працэсаў. Адэкватна адлюстроўвае жывыя фанетычныя працэсы "беларуская лацінка", якая прыстасавана да дакладнай перадачы народнага маўлення і выкарыстоўваецца ў некаторых выпадках для транскрыпцыі.
Кадыфікацыя беларускай літаратурнай мовы адбылася параўнальна нядаўна і была звязана з выданнем у Вільні ў 1918 г. (спачатку лацінкай, а потым – кірыліцай) "Беларускай граматыкі для школ" Браніслава Тарашкевіча, якая потым перавыдавалася не адзін раз. У згаданай граматыцы прысутнічаў раздзел "Правапіс", дзе былі выкладзены асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі, якія склаліся да таго часу ў моўнай практыцы (у першую чаргу ў выніку дзесяцігадовага выдання газеты "Наша Ніва"). Характэрна, што ў ім упершыню правілы напісання фармулююцца асобна для "сваіх" і "іншаземных" слоў, што адлюстроўвае праблемы, якія ўзнікаюць у мовах, што базуюцца на народнай аснове і маюць у якасці вядучага фанетычны прынцып пісьма. У далейшым праблема пашырэння дзеяння правілаў правапісу, прынятых для "сваіх" слоў, на словы іншаземнага паходжання стане адной з найважнейшых пры ўсіх арфаграфічных рэформах. Найбольш істотныя з гэтых праблемаў, а таксама праблемы графікі, абмяркоўваліся на міжнароднай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая адбылася ў 1926 г. у Менску. Найважнейшай з яе рэкамендацыяў трэба прызнаць спрашчэнне перадачы якання на пісьме толькі ў першым пераднаціскным складзе, што і было замацавана ў наступных праектах арфаграфічных рэформаў 1930-1933 гг.
Найбольш значнай арфаграфічнай рэформай была рэформа 1933 г., якой быў нададзены афіцыйны статус спецыяльнай Пастановай Савета Народных Камісараў БССР "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу", прынятай 26 жніўня 1933 г. Для яе было характэрным тое, што з усіх прапановаў па ўпарадкаванні беларускага правапісу, якія прапаноўваліся ў розных праектах зменаў, былі прынятыя толькі тыя з іх, якія вялі да набліжэння беларускай арфаграфіі з расейскай, пра што недвухсэнсоўна было сказана ў прэамбуле пастановы ("з мэтай... поўнага падпарадкавання беларускага правапісу задачам выхавання працоўных мас ў духу пралетарскага інтэрнацыяналізма"). У сувязі з яўна выражаным палітычным характарам рэформы, якая ўкаранялася адміністрацыйнымі метадамі ў БССР, яна не была прынятая на астатняй беларускай моўнай тэрыторыі, што прывяло да разбурэння арфаграфічнага адзінства і паралельнага ўжывання старога (класічнага) і новага (афіцыйнага) варыянтаў стандартнай мовы, супрацьпастаўленне якіх захоўваецца і зараз. Некаторыя найбольш заідэалагізаваныя палажэнні гэтай пастановы (напрыклад, спецыяльны арфаграфічны статус слоў большэвік, комуна, соцыалізм, якія "не падпарадкоўваліся" правілу акання) былі адменены ці ўдакладнены Пастановай Савета Міністраў БССР "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу" ад 11 траўня 1957 г.
У 90-я гады 20-га стагоддзя арфаграфічнай камісіяй Таварыства беларускай мовы была зроблена спроба "памірыць" абодва варыянты стандартнай мовы шляхам вяртання ў афіцыйны варыянт найбольш яскравай арфаграфічнай асаблівасці, прыбранай рэформай 1933 г., - перадачы на пісьме асіміляцыйнай мяккасці (т.зв. праблема мяккага знаку). Аднак на афіцыйным узроўні гэтая прапанова не была прынята.

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр