Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Белорусскоязычный буддистский ресурс

Автор я пифия, июля 28, 2014, 22:43

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

я пифия

Размещаю никак не с целями прозелитизма (ибо данное учение мне параллельно как вероучение, которое я мог бы принять), а с целями рассказать о самом явлении.

http://spakoj.eu/

Четыре благородные истины:

"Heta, o mnichi, Šlachietnaja Praŭda ab Ciarpieńni:
Narodziny jość ciarpieńnie (pakuta), stareńnie jość ciarpieńnie, śmierć jość ciarpieńnie; rospač, narakańnie,
bol i napružańnie jość ciarpieńnie; paviazańnie ź niepažadanym jość ciarpieńnie; rasstańnie z pažadanym
jość ciarpieńnie; nie dasiahnieńnie pažadanaha jość ciarpieńnie. Karotka - piać centraŭ-zboraŭ isnavańnia
źviazanych z pryviazańniem jość ciarpieńniem."
"Heta, mnichi, Šlachietnaja Praŭda ab Pryčynie Ciarpieńnia:
Žadańnie, jakoje stvaraje dalejšaje stanaŭleńnie (pieranaradžeńnie) - jakoje supravadžaje zapał i
zachapleńnie, što znachodzić radaść to tut, to tam - žadańnie pačućciovaje pryjemnaści, žadańnie
stanaŭleńnia, žadańnie samaźniščeńnia (niebyćcia)."
"Heta, mnichi, Šlachietnaja Praŭda ab Spynieńni Ciarpieńnia:
Poŭnaje źniknieńnie i spynieńnie, admova, pakidańnie, vyzvaleńnie, adpuskańnie žadańnia."
"Heta, mnichi, jość Šlachietnaja Praŭda ab sposabie praktyki, jaki viadzie da zhasańnia ciarpieńnia:
Dakładna hetaja Šlachietnaja Vaśmiorkavaja Ściežka - słušny (naležny, adpaviedny, ułaścivy, praŭdzivy,
pravilny) pohlad, słušnaje rašeńnie, słušnaja mova, słušnaje dziejańnie, słušny žyvot (žyćcio), słušnaje
imknieńnie, słušnaje zasiarodžańnie, słušnaja miedytacyja."
"Hetyja Čatyry Šlachietnyja Praŭdy, o mnichi, jość rečaisnyja, dakładnyja, nia inšyja. Tamu taksama zavucca
Šlachietnymi Praŭdami".
"Navošta paznajomiŭ (z Čatyrma Šlachietnymi Praŭdami)? Bo jość karysnyja, składajuć padstavu śviatoha
žyvata, pravodziać da Vyzvaleńnia, da spakoju, źniščeńnia (ciarpieńnia), da niepasrednych viedaŭ, da
Aśviatleńnia, da Nirvany. Voś dla čaho paznajomiŭ ź imi."

Благородный восьмеричный путь:

1. Слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд (разуменьне) -
зразуменьне Чатырох Шляхетных Праўдаў, зразуменьне неабходнасьці прыбываньня ў
медытацыйнай раўнавазе, зразуменьне правіла прычыны і наступства, зразуменьне нетрываласьці,
прага вызваленьня ўсіх істотаў ад цярпеньня. Успрыманьне ўласнага цела як нечага, што зьяўляецца
крыніцай нечыстотаў (мача, кроў, сьліна, кал і г.д.)
2. Слушнае мысьленьне (пастанаўленьне) - выкараненьне жаданьня і незычлівасьці, пастанаўленьне
адмовы ад злой волі й адступленьне ад выкліканьня любой крыўды
3. Слушнае слова (мова) - устрыманьне ад хлусьні і прыніжэньня, ужываньне мовы ў мэце
прынясеньня карысьці іншым
4. Слушны чын (паводзіны) - прытрымліваньне Пяці Ўказаньняў:
1) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
2) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
3) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога (неадпаведнага, няправільнага)
сэксуальнага чыну.
4) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
5) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап'яняльных напояў і
наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.
У Васьмі Ўказаньнях дадаюцца тры ўказаньні:
6) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняцьця ежы ў неадпаведным часе (належыць
прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
7) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, сьпеваў, музыкі, наведваньня забаўляльных
мерапрыемстваў, нашэньня гірляндаў, выкарыстаньня парфумаў і касьметыкі для ўпрыгожваньня цела.
8) Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстаньня высокіх альбо вялікіх ложкаў.
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем
Васьмі Ўказаньняў. Так напрыклад Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць
цела і розум у чысьціні, мніхі вучацца шанаваць усіх жанчынаў і трактаваць старэйшых жанчынаў як матак, равесьніцаў як
сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма ("золатам і срэбрам"),
прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня. Да цярпеньня, між іншым, праводзіць таксама позьняя пара
начнога адпачынку.
5. Слушнае зарабкаваньне (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці) - утрыманьне сябе з занятку тым,
што не супярэчыць запаведзям: устрыманьне ад зарабкаваньня, якое прыносіць шкоду іншым істотам,
такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі
наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, зьвязаных з хлусьнёй, здрадай,
прадказаньнем будучыні, ашукваньнем, выкарыстаньнем і г.д.
6. Слушнае імкненьне (высілак) - намеры й высілак, якія не дазваляюць паўстаньня злых, а спрыяюць
паўстаньню добрых ментальных уласьцівасьцяў, імкненьне да асьветы
7. Слушнае (лёгкае, не патрабуе высілкаў) засяроджаньне (уважлівасьць, прытомнасьць) - брак
думак, якія перашкаджаюць - знаходжаньне прасторы паміж імі. Захаваньне ўважлівасьці ва ўсім, што
прадпрымліваецца
8. Слушная медытацыя (засяроджаньне, канцэнтрацыя) - імкненьне да дасягненьня стану, у якім
зьнікае "эга" (пачуцьце асабовага "я")
Спакой  — хлусьня, ёсьць толькі жарсьць.
Праз жарсьць я атрымліваю моц.
Праз моц я атрымліваю магутнасьць.
Праз магутнасьць я перамагаю.
Празь перамогу мае аковы парвуцца.
І Сіла вызваліць мяне.

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр