Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Нацыянальная самасьвядомасьць.

Автор Jurek7, апреля 10, 2008, 11:16

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Lugat

Цитата: piton от апреля 16, 2008, 20:37
А вот когда государство предписывает, на каком языке общаться, тут уж не до шуток будет.
О, каго я бачу! Дружа і апанент Пітон! Пра цыгана гамана, а ён і тут!  ;D

А можа, гэтую тэму патрэбна бы прысвяціць гутарцы аб дыялектыцы, а менавіта, рашэнню дыялектычнай супярэчнасці, так сказаць, у адзінстве і барацьбе процілегласцей, як зрабіць так, каб і дзяржава не загадвала на якой мове мець зносіны, але ж і мову захаваць, пакуль яшчэ ёсць што захоўваць?

Jurek7

Маскалям ня хочаццца гэта зразумець, але "парады" даваць - гэта яны заўсёды могуць, ды вось толькі дзеля чаго, калі ніхто аб гэтым не прасіў?

Ня трэба мітусіцца! Беларусь памалу ды па крысе, але ідзе да таго, каб быць ёй такою карінаю, дзе ўсе людцы гавораць сваёю моваю.., у сэньсе сапраўднага ўжываньня ў побыце...

Напраўду зараз усё ня дужа добра... Дык давайце ж рабіць гэта разам, а не паасобку!

Lugat

Цитата: Jurek7 от апреля 17, 2008, 08:02
Маскалям ня хочаццца гэта зразумець, але "парады" даваць - гэта яны заўсёды могуць, ды вось толькі дзеля чаго, калі ніхто аб гэтым не прасіў?
Шчыра кажучы, нас, украінцаў, таксама ніхто не прасіў даваць парады беларусам, але ёсць супольныя праблемы, як для вас, так і для нас. Таму ў пытанні захавання мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці мы з вамі – аднадумцы. Мы размаўляем аб вашых праблемах, а падразумяваем свае.

Jurek7

Цитата: Lugat от апреля 17, 2008, 10:13

Напэўна!!! Вы ж бачыце, што я пра вас таксама памятаю і нават гавару па-украінску, на вашым форуме...  ;)

Ömer

Цитата: Lugat от апреля 16, 2008, 10:58

Не можа быць таксама ў войскі двух моў камандавання, інакш будзе так, калі камандзір загадае, а падпарадкаваны скажа: "Не разумею".

У войскі - гэта з якой мовы інтэрферэнцыя? "Войска" сярэдняга роду. :)
падпарадкаваны -- тут лепей "падначалены"

Што датычыцца тэмы дыскусіі, я не адчуваю нейкіх асабістых сэнтыментаў да беларускай. Улічваючы маё змешанае паходжанне і моўнае выхаванне, я б пагадзіўся і з рускай, і нават з украінскай як дзяржаўнай мовай (а няхай бы і польскай).  :)
ya herro, ya merro

Jurek7

Не, лепш зa ўсё бы было, каб y Беларусі дзяржаўнаю моваю была суахілі. :D

Lugat

Цитата: Jurek7 от апреля 18, 2008, 19:13
Не, лепш зa ўсё бы было, каб y Беларусі дзяржаўнаю моваю была суахілі. :D
Kumbe, kuma nyoka, hiyo fikira! Penye nia na njia hupatikana.  ;D

Lugat

Цитата: svarog от апреля 18, 2008, 19:09
Што датычыцца тэмы дыскусіі, я не адчуваю нейкіх асабістых сэнтыментаў да беларускай. Улічваючы маё змешанае паходжанне і моўнае выхаванне, я б пагадзіўся і з рускай, і нават з украінскай як дзяржаўнай мовай (а няхай бы і польскай).  :)
Усе мы, як гаворыцца, маем паходжанне ад Адама і Евы. Дарэчы, якой мовай яны размаўлялі, скажыце, калі ласка?  ::)

А за войска дзякую, будзем прызвычайвацца.  :UU:

Jurek7

Калі б мы маглі ведаць, якою моваю яны размаўлялі...
Лічу, што тое была найлепшая, а ўжо потым пачалася дэградацыя...  :down:

Lugat

Цитата: Jurek7 от апреля 19, 2008, 14:11
Калі б мы маглі ведаць, якою моваю яны размаўлялі...
Лічу, што тое была найлепшая, а ўжо потым пачалася дэградацыя...  :down:
Здається нам, що все-таки раніше
Життя було і краще, і чесніше.
Не знав ще розум з правдою розлуки,
Була ще мудрість посестра науки...
(і гэтак далей тут: http://www.kingdom.kiev.ua/literature/classic/poem/gesse/bisser.html
Поезії Йозефа Кнехта з книги "Гра в бісер", Германа Гессе у перекладах Ліни Костенко, "Прочитавши «SUMMA CONTRA GENTILES»")

Ёсць культуры, нават цэлыя філасофскія сістэмы, якія лічаць, што ідэальны мір быў у мінулым, як напрыклад, канфуцыянская сістэма, і нам застаецца толькі вярнуцца да парадкаў першых імператараў старажытнасці. Ёсць культуры, якія лічаць, што ідэальны мір – у будучыні, і нам толькі і застаецца, што чакаць прыходу якога-небудзь месіі або аватара... А як у рэчаіснасці, хто яго ведае?  :donno:

Lugat

Цитата: Jurek7 от апреля 20, 2008, 09:29
Трэба жыць у сучасным.
Сучасным?  :o  Аднак сучаснасць гэта ж эпоха дэградансу, як Вы кажаце, ці ужо не?  ::)

Jurek7

А што ж рабіць прапануеце?  :D

Можна жыць сярод дурняў, але дурням ня быць, ці Вы так не ўважаеце?

Ömer

Цитата: Lugat от апреля 19, 2008, 10:17
Усе мы, як гаворыцца, маем паходжанне ад Адама і Евы. Дарэчы, якой мовай яны размаўлялі, скажыце, калі ласка?  :)

арамейскай?
ya herro, ya merro

Lugat

Цитата: Highlander от апреля 20, 2008, 15:58Адам и Ева были немыми.
Вы жадаеце сказаць, што яны былі немцамі? У тым сэнсе, у якім гэта разумелася даўней, гэта значыць, людзьмі, якія гавораць незразумелай мовай? Усё роўна, нейкая знакавая сістэма была - ну, там, галасавыя сігналы, жэсты... Гэта мова, якая б там ні была, але ж мова. Нават жывёлы маюць мову, хіба не?

Lugat

Цитата: svarog от апреля 20, 2008, 14:57
арамейскай?
Значыцца, у канчатковым выніку, пан мае арамейскае паходжанне?  ::)

Ömer

Ды не, я размяжоўваю гісторыю па Бібліі і сапраўдную гісторыю.
Гэта значыць, вашае папярэдняе пытанне я зразумеў як "на якой мове, згодна біблейскай легендзе, размаўлялі Адам і Ева".

А ў рэчаіснасці я прытрымліваюся тэорыі афрыканскага першапаходжання:
http://en.wikipedia.org/wiki/Recent_African_Origin

Наша з вамі прамаці - http://en.wikipedia.org/wiki/Mitochondrial_Eve
магчыма, размаўляла на гіпатэтычнай протасусветнай мове - http://en.wikipedia.org/wiki/Proto_world_language
ya herro, ya merro

Jurek7

Цитата: svarog от апреля 20, 2008, 14:57
Цитата: Lugat от апреля 19, 2008, 10:17
Усе мы, як гаворыцца, маем паходжанне ад Адама і Евы. Дарэчы, якой мовай яны размаўлялі, скажыце, калі ласка?  :)

арамейскай?

Сьмяшно.

Jurek7

Цитата: svarog от апреля 21, 2008, 21:55
Ды не, я размяжоўваю гісторыю па Бібліі і сапраўдную гісторыю.
Гэта значыць, вашае папярэдняе пытанне я зразумеў як "на якой мове, згодна біблейскай легендзе, размаўлялі Адам і Ева".

А ў рэчаіснасці я прытрымліваюся тэорыі афрыканскага першапаходжання:
http://en.wikipedia.org/wiki/Recent_African_Origin

Наша з вамі прамаці - http://en.wikipedia.org/wiki/Mitochondrial_Eve
магчыма, размаўляла на гіпатэтычнай протасусветнай мове - http://en.wikipedia.org/wiki/Proto_world_language

Дзесьці маеце рацыю. Адам быў з Месапатаміі.., у тым сэньсе гэта кажу, што ўсё са Сходу...

Lugat

Цитата: svarog от апреля 21, 2008, 21:55
Гэта значыць, вашае папярэдняе пытанне я зразумеў як "на якой мове, згодна біблейскай легендзе, размаўлялі Адам і Ева".
Не зусім. Я меў на ўвазе гутарку адносна паходжання... Ой, як гэта ўсё імгліста! Паспрабуем падлічыць. Кожны мае аднаго бацька, ды і маці, як казалі лаціняне: mater semper certa est (маці заўсёды вызначаная ёсць), два дзеда, чатыры прадзеда, восем пра-прадзядоў... Сярэдні прамежак паміж пакаленнямі прыблізна трыццаць гадоў. Ану возьмем смяхотна кароткі тэрмін у гісторыі - гадоў, хоць бы, дзве тысячы... Шэсцьдзесят пакаленняў. Два ў шасцідзесятай ступені... Гэта будзе... Дзе тут мой калькулятар...  :) Дык вось: лік маіх продкаў за дзве тысячы гадоў будзе: 1.152.921.504.606.846.976 (адзін квинтиллион, сто пяцьдзесят два квадрыльёна, дзевяцьсот дваццаць адзін трыльён, пяцьсот чатыры мільярда, шэсцьсот шэсць мільёнаў, восемсот сарок шэсць тысяч, дзевяцьсот семдзесят шэсць чалавек) і гэта не ўлічваючы яшчэ і жаночай палавіны. Вось яно наша "нацыянальнае паходжанне"!  ::)

Lugat

Ага, знайшоў! "Квинтиллион" будзе пісацца "квінтыльён", а слова "бацька" тут у вінавальным склоне, значыць будзе ў такой рэдакцыі: Кожны мае аднаго бацьку...

Ну, і вяртаючыся да тэмы нашай гутаркі, скажу, што паколькі наша нацыянальнае паходжанне - гэта ёсць ўсё людства, то вярней усяго будзе нашу нацыянальную самасвядомасць арыентаваць не на фізічнае паходжанне нашых продкаў, а на грамадзянства. Але тады пытанне да спадара Юрека: кім сябе ён лічыць, беларускім эмігрантам, які да часу жыве ў Казахстане, або ж казахам беларускага паходжання?

Jurek7

Я этнічны беларус, жывучы ў Казахстане. Мяне можна зваць казахстанцам, таксама як усе тыя, хто жыве ў Расеі звуцца расеянамі. Я нарадзіўся тут, у Астане (тады гэтае места мела назву Цэлінаград).

Я ўважаю сябе беларусам, гэта ўсё!

Lugat

Цитата: Jurek7 от апреля 27, 2008, 08:20
Я этнічны беларус, жывучы ў Казахстане. Мяне можна зваць казахстанцам, таксама як усе тыя, хто жыве ў Расеі звуцца расеянамі. Я нарадзіўся тут, у Астане (тады гэтае места мела назву Цэлінаград).
Я ўважаю сябе беларусам, гэта ўсё!
Вам лягчэй. Ёсць казахі, а ёсць казахстанцы, ёсць рускія, а ёсць расейцы. А украінцам як? Што жыхар Украіны, што этнонім "украінец" гучаць аднолькава - украінец.  Дык да таго ж, ва ўкраінскай мове этнонім "рускі" гучыць як "росіянин".

А як быць людзям, якія маюць бацькоў, што паходзяць з розных народаў (як, напрыклад, мая жонка), апроч таго гэтыя народы не ёсць народы краіны ў якой нарадзіўся чалавек, прыналежным да якой нацыі мае ён сябе ўважаць?

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр