Ці ёсць у беларускай мове рэдукцыя галосных?
А аканне ж адкуль?
Не, я маю на ўвазе тое, што не пазначаецца на пісьме. Ці ёсць такая асаблівасць, як у маскоўвскім гомане, калі пішацца "молоко", а чытаецца "мълако", інакш кажучы, праглынаецца перад-пераднаціскны галосны гук. Ці нешта падобнае.
Цитата: MithrilHunter от декабря 5, 2018, 18:38
Не, я маю на ўвазе тое, што не пазначаецца на пісьме. Ці ёсць такая асаблівасць, як у маскоўвскім гомане, калі пішацца "молоко", а чытаецца "мълако", інакш кажучы, праглынаецца перад-пераднаціскны галосны гук. Ці нешта падобнае.
«Московском»? :what:
Цитата: MithrilHunter от декабря 5, 2018, 18:38гомане
Тут здаецца памылка?
У класічнай маскоўскай гаворце насупраць расцягвалі галосныя, не? А калі маецца на ўвазе стандартная руская гаворка, то я асабіста розніцы паміж рускай і беларускай тут не чую.
Цитата: Upliner от декабря 5, 2018, 20:11
У класічнай маскоўскай гаворце насупраць расцягвалі галосныя, не?
:pop:
Цитата: Upliner от декабря 5, 2018, 20:11
Цитата: MithrilHunter от декабря 5, 2018, 18:38гомане
Тут здаецца памылка?
Ня ведаю, "Яндекс" даў такой варыянт перакладу, я не носьбіт беларускай, вам лепш відаць.
Цитата: Upliner от декабря 5, 2018, 20:11
У класічнай маскоўскай гаворце насупраць расцягвалі галосныя, не? А калі маецца на ўвазе стандартная руская гаворка, то я асабіста розніцы паміж рускай і беларускай тут не чую.
Расцягваюць. Але толькі тыя, што націскныя и пераднаціскныя, перад-пераднаціскны галосны праглынаецца.
Цитата: MithrilHunter от декабря 7, 2018, 22:38Ня ведаю, "Яндекс" даў такой варыянт перакладу, я не носьбіт беларускай, вам лепш відаць.
Я таксама не носьбіт, але час ад часу чытаю беларускія кніжкі і гляджу беларускія навіны. І вам раю, каб маглі мець уласнае ўяўленне пра сабж)
Дарэчы, а як у вас з украінскай?
Цитата: MithrilHunter от декабря 7, 2018, 22:46
Расцягваюць. Але толькі тыя, што націскныя и пераднаціскныя, перад-пераднаціскны галосны праглынаецца.
Тут уже одной колой не ободёшься. (http://www.kolobok.us/smiles/standart/popcorm1.gif)
Цитата: Upliner от декабря 7, 2018, 22:49
Я таксама не носьбіт, але час ад часу чытаю беларускія кніжкі і гляджу беларускія навіны. І вам раю, каб маглі мець уласнае ўяўленне пра сабж)
Ды трэба, трэба, так.
Цитата: Upliner от декабря 7, 2018, 22:49
Дарэчы, а як у вас з украінскай?
Ну, маю надію, що "добре" - слово, яке підходить. Сьогодні був писав д\з в універ нею, "Подібні і відмінні ознаки речення між українською і англійською".
Тады праблем з разуменнем беларускай на слых не мусіць быць
Згодна з рознымі крыніцамі (у тым ліку сучаснымі) лічыцца, што якаснай рэдукцыі няма, ёсць толькі колькасная рэдукцыя, асабліва ў паслянаціскных пазіцыях (але і яна менш выразная за ту, што назіраецца ў рускай мове). Нават на вікіпедыі ёсць артыкул "Русский язык в Белоруссии", у якім сярод рысаў беларускага акценту вылучаецца (са спасылкамі на крыніцы) меншая рэдукцыя ненаціскных галосных.
Ведаю аднак, што агульнапрызнаны погляд на рэдукцыю ставіўся пад сумненне. Так па выніках акустычных даследванняў даўжыні пераднаціскнога /а/ (бо менавіта /а/ найбольш схільнае да рэдукцыі і менавіта у дадзенай пазіцыі) Л.Т.Выгонная у 1978 г. высветліла даволі істотнае яго скарачэнне (супастаўнае з аналагічнымі весткамі па рускай мове), што, па яе меркаванню, можа нават сведчыць пра магчымую якасную рэдукцыю. Наконт вынікаў аналагічных эксперыментальных даследванняў Э.Г. Якушава не ведаю. Нажаль нельга сказаць, што я з'язляюся нозьбітам мовы ў строгім сэнсе слова (як усе вывучаў яе ў школе), такім чынам я не магу паставіць эксперымент на сабе (тут не выключаны уплыў рускай мовы і адсутнасць чысціні эксперымента). Але мне здаецца, што нават руская мова у выкананні беларусаў нясе рысы менш выразнай рэдукцыі галосных (пачаў прыслухоўвацца ў апошні час), але на 100 адсоткаў не ўпэўнены.
Цитата: lammot от апреля 13, 2021, 22:33
(бо менавіта /а/ найбольш схільнае да рэдукцыі і менавіта у дадзенай пазіцыі)
Памылка. Больш слушна: бо менавіта /а/ найбольш схільнае да рэдукцыі, а ў дадзенай пазіцыі яго рэдукцыя праяўляецца у меншай ступені.
Дарэчы, вось аудыёзаписы на трох мовах:
- бел. - галава [ɣalava]
(wiki/en) File:Be-галава.ogg (https://en.wikipedia.org/wiki/File:Be-%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0.ogg)
- рус. - голова [ɡəlɐva]
(wiki/en) File:Ru-голова.ogg (https://en.wikipedia.org/wiki/File:Ru-%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0.ogg)
- укр. - голова [ɦɔlɔu̯ɑ]
(wiki/en) File:Uk-голова.ogg (https://en.wikipedia.org/wiki/File:Uk-%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0.ogg)
Варта адзначыць, што (наколькі ведаю) у Расеі на характар і ступень рэдукцыі безнаціскных галосных могуць рабіць уплыў мясцовыя гаворкі (напрыклад, у расейскіх гаворках з моцным аканнем ненаціскное "а" вымаўляецца выразна, як [ɡаlаva]; ёсць і прамежкавыя варыянты тыпу [ɡəlаva]). Маю на ўвазе магчымы адбітак на літаратурнай рускай мове пэўных лакальных фанетычных асаблівасьцяў.
Магчыма ёсьць мясцовыя варыяцыі рэдукцыі галосных і ў маўленні беларусаў і украінцаў, але толькі раблю здагадку (ня ведаю).