Цитата: iljas от июня 11, 2007, 23:48
Дапамагу чым магу.
У родным склоне назоўнікі множнага ліку ўжываюцца з канчаткамі –аў (-яў), -оў (-ёў), з нулявым канчаткам і –ей (-эй). Канчаткі аў (-яў), -оў (-ёў) мае большасць назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду 1-га скланення: княстваў, лясоў, сузор'яў і г.д. Большасць множналікавых назоўнікаў: вуснаў, лекаў, манеўраў і г.д., а таксама некаторыя назоўнікі жаночага роду з чыстай асновай: камандаў, легендаў, чарэшняў і г.д.
Нулявы канчатак заўсёды маюць назоўнікі жаночага роду 2-га скланення з асновай на дазін зычны: дат, нот, яхт і г.д.; назоўнікі жаночага роду, аснова якіх заканчваецца на г, к, х: дуг, кніг, пік, стрэх і г.д. і назоўнікі з асновай на губныя в, б, п, м: дамб, колб, лямп, страў; множналікавыя назоўнікі з суфіксам –ін, -іц у аснове: адведзін, імянін, нажніц, уводзін і г.д.; назоўнікі са збегам зычных у канцы асновы, калі паміж імі паяўляецца беглы галосны: вілак, вячорак, канапель, раскопак, санак і г.д.; геаграфічныя назвы на –ічы (-ычы), -яны (-аны): з Ганцавіч, Касцюковіч, Ляхавіч, Целяхан і г.д.
Варыянтныя канчаткі –оў (-ёў), -аў (-яў) або нулявы канчатак маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія з'яўляюцца назвамі некаторых парных прадметаў (рог, туфель, чаравік і г.д.), назвамі электронных і магнітных адзінак вымярэння (ампер, вольт, кіловат, рэнтген і г.д.), назвамі некаторых нацыянальнасцей (мангол, румын, туркмен і г.д.); назоўнікі са збегам зычных у аснове: прозвішч і прозвішчаў, скарг і скаргаў і г.д.
Большасць назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай, а атксама некаторыя множналікавыя назоўнікі маюць канчатак –эй (-ей): гусей, касцей, страсцей; грудзей, дражджэй, дзвярэй і г.д.
Назоўнік грошы мае канчатак –ай: грошай.
Плотнікаў, Трайкоўская Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. -- Мн.: Кніжны дом, 2004
Цитата: svarog от апреля 15, 2008, 16:18Такі ёсць. Акадэмічная граматыка 2007 года падае вакатыў як асобны склон.
У афіцыйным стандарце НЯМА асобнага клічнага склону.
Прыналежныя займеннікі "ягоны", "іхні" - гэта норма, могуць выкарыстоўвацца ўзаемазамяняльна з формамі "яго", "іх".
Цитата: svarog от апреля 15, 2008, 15:29дзякуй файна. Я сабе так і думау.
Клічны склон апісаны ў граматыцы і часта сустракаецца ў беларускай літаратуры -- нашмат часцей, чым у рускай. Але ў сучаснай мове амаль што не ўжываецца (маю на ўвазе стандартызаваную "гарадскую" размоўку).
"А скажы мне, дзеду любы, чаму так на сьвеце стала, што адным даецца мала, а другому — аж да губы?" (Якуб Колас); "Сьмялей, беларусе-араты! Сьмялей уздымай к сонцу вочы" (Янка Купала); "Папаўся, жучку, у панскую ручку" (Кандрат Крапіва); "Гаю мой, гаю, гаю зялёны, што ж ты ня йграеш?" (К.Буйло). "Узьнімайся, народзе мой, на вялікую расплату!" (Янка Купала); "Эх, лес цёмнакудры, мілы мой лесе, удумныя дрэвы, зялёныя шаты, мой брат ты!" (Якуб Колас); "На твой зоў магутны цеснай грамадою хутка ўсе зьбяруцца... Не прасьпі, званару!" (Цішка Гартны); "Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачкі, і ў цымбалі" (Паўлюк Багрым); "Ты ляці, ляці, саколе, здабываць радзіме волю, у бой ляці, казача" (К. Буйло); "Ясю мой, з вайны вяртацца час" (А. Зарыцкі)
Цитата: Jurek7 от апреля 15, 2008, 16:11
http://knihi.com/www/padrucnik/lad_movy/nazounik13_ru.htm
Тут усё, што Вам, шаноўный, трэба.
Цитата: Jurek7 от апреля 15, 2008, 16:02
"Ягоны" можа?
Цитата: svarog от апреля 15, 2008, 15:29
Клічны склон апісаны ў граматыцы і часта сустракаецца ў беларускай літаратуры -- нашмат часцей, чым у рускай. Але ў сучаснай мове амаль што не ўжываецца (маю на ўвазе стандартызаваную "гарадскую" размоўку).
Страница создана за 0.084 сек. Запросов: 23.