Author Topic: Пяцьдзясят  (Read 6424 times)

0 Members and 1 Guest are viewing this topic.

Offline svarog

  • Posts: 2563
« on: May 28, 2011, 19:47 »
Кур'ёзнае
Згодна з новымі правіламі арфаграфіі, змянілася напісанне некаторых лічэбнікаў, што знайшло адлюстраванне і ў свежанадрукаванай нацыянальнай валюце:
http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0c/50000-rubles-Belarus-2000-f.jpg
http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/4/41/4mg.asp.jpg50000-rubles-Belarus-2010-b.jpg
ya herro, ya merro

Offline Lugat

  • Posts: 13956
  • Gender: Male
« Reply #1on: May 28, 2011, 20:28 »
A jakija jašče zmieny adbylisia ŭ arfahrafii biełaruskaj movy?

Offline svarog

  • Posts: 2563
« Reply #2on: May 28, 2011, 20:45 »
A jakija jašče zmieny adbylisia ŭ arfahrafii bielaruskaj movy?

Якія гэта будуць змены? Засяродзімся на некаторых з іх.
 
1.1. Пашыраецца прынцып акання.

У ненаціскных фіналях -эр, -эль запазычаных слоў раней пісалася: бартэр, містэр, шніцэль. Зараз: бартар, містар, шніцаль.
 
Замацоўваецца аканне ў старых савецкіх абрэвіятурах і іншых запазычаных скарачэннях. Раней было: лінкор, райвыканком, інтэрпол, Газпром. Цяпер: лінкар, райвыканкам, інтэрпал, Газпрам.

Пашыраецца аканне ў канцы запазычаных слоў. Было: Ватэрлоо, Токіо, сальфеджыо. Стала: Ватэрлоа, Токіа, сальфеджыа.
 
2.2. Пашыраецца прынцып якання ў лічэбніках і запазычаных словах.
 
Было: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, пяцьдзесят, аўдыёкасета, плеяда. Стала: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць, пяцьдзясят, аўдыякасета, пляяда.
 
3.3. Змены ў напісанні ненаціскнога пачатковага у пасля галосных у запазычаных словах.

Пісалася: ва універсітэце, для уніята. Цяпер: ва ўніверсітэце, для ўніята.

4.4. Адбудуцца змены ў напісанні у ў спалучэнні галосных у запазычаных словах.
 
Было нескарочанае напісанне: раунд, сауна, фауна. Будзе: раўнд, саўна, фаўна.
 
Адбудуцца змены ў напісанні вялікай літары.
 
1.1. З вялікай будуць пісацца сакральныя імёны: Бог, Святая Тройца, Божая Маці.
 
2. 2. Прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы суд, Божы храм, Божая ласка.
 
З малой літары слова бог будзе пісацца ва ўстойлівых выразах, незвязаных са зваротам да Бога: збаў божа, ратуй божа, хай бог крые.
 
3. 3. З вялікай літары будуць пісацца ўсе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. 4. З вялікай літары будуць пісацца словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасад: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінкі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Папа Рымскі.
 
5.5. З вялікай літары будуць пісацца аднаслоўныя і першае слова у састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Свята працы, Вялікдзень, Ушэсце, Каляды, Купалле, Вялікая субота.
 
6.6. Асобная змена датычна напісання назвы старабеларускай дзяржавы. Было: Вялікае княства Літоўскае. Цяпер: Вялікае Княства Літоўскае.
 
Гэта не ўсе змены ў правапісе. Больш падрабязна пра іх шукайце ў спецыялізаваных выданнях.

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: http://libelli.narod.ru/misc/rules.htm
ya herro, ya merro

Offline Awwal12

  • Super Moderator
  • *
  • Posts: 54163
  • Gender: Male
« Reply #3on: May 28, 2011, 21:02 »
Чаму "лінкар", напрыклад?..  :??? Вікіпэдыя кажа, што там націск на "о" ...
Фашиствующий имперец, асексуал и многожёнец, татарофоб, заслуженный функционер РПЦ. Слушает радио "Радонеж" и терпеть не может счастливых людей.

"Да здравствуют ДОЯРКИ!! Потому что доярки - это раса сверхчеловеков. За ними будущее планеты. Они переживут даже атомную войну, потому что доярки вечны, ибо хтоничны. И дадут потомство, которое тоже будет доярами и доярками. Ура, товарищи!.." (c) Awwal12

Offline Lugat

  • Posts: 13956
  • Gender: Male
« Reply #4on: May 28, 2011, 21:11 »
Дзякуй! Пастараюся на ўсялякі выпадак запомніць.

Offline Alessandro

  • Posts: 2744
  • Gender: Male
    • Alem-i Medeniye
« Reply #5on: May 28, 2011, 21:13 »
Чаму "лінкар", напрыклад?..  :??? Вікіпэдыя кажа, што там націск на "о" ...
рус. линейный корабль > линкор
бел. лінейны карабель > лінкар
Спасибо, что дочитали.

Offline Awwal12

  • Super Moderator
  • *
  • Posts: 54163
  • Gender: Male
« Reply #6on: May 28, 2011, 21:15 »
Чаму "лінкар", напрыклад?..  :??? Вікіпэдыя кажа, што там націск на "о" ...
рус. линейный корабль > линкор
бел. лінейны карабель > лінкар
Хітра! ..  :) Дзякую.
Фашиствующий имперец, асексуал и многожёнец, татарофоб, заслуженный функционер РПЦ. Слушает радио "Радонеж" и терпеть не может счастливых людей.

"Да здравствуют ДОЯРКИ!! Потому что доярки - это раса сверхчеловеков. За ними будущее планеты. Они переживут даже атомную войну, потому что доярки вечны, ибо хтоничны. И дадут потомство, которое тоже будет доярами и доярками. Ура, товарищи!.." (c) Awwal12

 

With Quick-Reply you can write a post when viewing a topic without loading a new page. You can still use bulletin board code and smileys as you would in a normal post.

Note: this post will not display until it's been approved by a moderator.
Name: Email:
Verification:
Type the letters shown in the picture
Listen to the letters / Request another image
Type the letters shown in the picture:
√49 Напишите ответ строчными буквами:
«Сто одёжек, все без застёжек» — что это?: