Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Як правапіс дапамагае даведацца месца націску

Автор Beul-binn, декабря 27, 2016, 21:08

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Beul-binn

Нядаўна я вырашыў трохі патрэніравацца ў беларускай мове. Прачытаў «Дзікае паляванне караля Стаха" і "Чорны замак Альшанскі" Уладзіміра Караткевіча. Потым яшчэ некалькі аповесцяў Васіля Быкава.
Мне спадабалася, што правапіс часта дапамагае вызначаць месца націску. З-за абазначэння акання ясна, напрыклад, дзе націск у «хораша», «у ваду».

І яканне часта дапамагае. Напрыклад, у вельмi - націск на першы склад, бо інакш предударное е ператварылася б у я (*вяльми).

Мой метад вывучэння моў - як мага больш чытаць і пры чытанні запамінаць правільнае вымаўленне слоў. У гэтым сэнсе, з украінскім мне крыху цяжэй. Часта памыляюся ў месцы націску...

Буду ўдзячны за ўказанне памылак.


Ömer

Цитировать
Як правапіс дапамагае даведацца месца націску
даведацца аб месцы націску
ya herro, ya merro

Beul-binn

Цитата: svarog от декабря 28, 2016, 15:05
Цитировать
Як правапіс дапамагае даведацца месца націску
даведацца аб месцы націску
Дзякую! Шкада, што ўжо ў назве тэмы памыліўся... :wall:

Beul-binn

Што тычыцца тарашкевіцы пры вывучэнні мовы... Па-мойму, напрыклад, пазначэнне асіміляцыйнай мяккасці не надта дапамагае: гэта правіла даволі простае. А вось напісанне "не" і "без", як "ня" і "бяз" (маю на ўвазе часціцу і прыназоўнік) паказвае на тое, што наступнае слова мае націск на першы склад (напрыклад, «ня выкананыя»). А вось гэта карысна...

Окаменелость

Тут вам пашанцавала, што сучасная тарашкевіца адмовілася ад правіла, якое было ў тарашкевіцы даваеннай. Калісьці яканне абазначалася і ў другім складзе перад націскам (бядуна, лясуна). У гэтым выпадку вызначаць націск для неабазнанага чалавека  больш складана.
— Если ты — пришелец, то почему у тебя северный акцент?
—  У многих планет есть север!

Beul-binn

Цитата: Окаменелость от февраля  2, 2017, 18:49
Калісьці яканне абазначалася і ў другім складзе перад націскам
Дзякую за каментар. Паглядзеў, што сапраўды ў першапачатковай тарашкевіцы правілы былі больш складаныя.
ЦитироватьБраніслаў Тарашкевіч, грунтуючыся, відавочна, на вымаўленьні свае роднае віленскае гаворкі, артаграфічна замацаваў пераход е ў я ня толькі ў першым, але і ў другім складзе перад націскам. Пазначэньне яканьня ў другім складзе перад націскам залежала ад якасьці зычнага ў першым складзе перад націскам. Калі ў першым складзе быў [а], тады яканьне ў другім складзе не пазначалася: нявучоны, але незаможны; ня пойдзеш, але не пайду.
...
Практыка адроджанай тарашкевіцы ў сучаснай Беларусі засьведчыла стыхійную адмову ад гэтага Тарашкевічавага правіла на карысьць непазначэньня яканьня ў іншых, акрамя першага пераднаціскавага, складох.
http://knihi.com/storage/pravapis.html

Beul-binn

Цікава, што і цяпер узнікаюць памылкі з пазначэннем якання ў другім складзе перад націскам у тарашкевіцы. Напрыклад, у Вікіпедыі пра лесуна прачытаў:
"Абсяг дзейнасьці лесуна..."
ясуна можна падмануць..."
(wiki/be-tarask) Лясун



Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр