Главное меню
Мы солидарны с Украиной. Узнайте здесь, как можно поддержать Украину.

Складаныя моманты беларускага скланення

Автор Ömer, мая 21, 2007, 19:11

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Ömer

У афіцыйным стандарце НЯМА асобнага клічнага склону.

Прыналежныя займеннікі "ягоны", "іхні" - гэта норма, могуць выкарыстоўвацца ўзаемазамяняльна з формамі "яго", "іх".
ya herro, ya merro


andrewsiak

Цитата: svarog от апреля 15, 2008, 15:29
Клічны склон апісаны ў граматыцы і часта сустракаецца ў беларускай літаратуры -- нашмат часцей, чым у рускай. Але ў сучаснай мове амаль што не ўжываецца (маю на ўвазе стандартызаваную "гарадскую" размоўку).

"А скажы мне, дзеду любы, чаму так на сьвеце стала, што адным даецца мала, а другому — аж да губы?" (Якуб Колас); "Сьмялей, беларусе-араты! Сьмялей уздымай к сонцу вочы" (Янка Купала); "Папаўся, жучку, у панскую ручку" (Кандрат Крапіва); "Гаю мой, гаю, гаю зялёны, што ж ты ня йграеш?" (К.Буйло). "Узьнімайся, народзе мой, на вялікую расплату!" (Янка Купала); "Эх, лес цёмнакудры, мілы мой лесе, удумныя дрэвы, зялёныя шаты, мой брат ты!" (Якуб Колас); "На твой зоў магутны цеснай грамадою хутка ўсе зьбяруцца... Не прасьпі, званару!" (Цішка Гартны); "Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачкі, і ў цымбалі" (Паўлюк Багрым); "Ты ляці, ляці, саколе, здабываць радзіме волю, у бой ляці, казача" (К. Буйло); "Ясю мой, з вайны вяртацца час" (А. Зарыцкі)
дзякуй файна. Я сабе так і думау.
той ще ся не вродив, щоб усім догодив.

euramarsh

Цитата: svarog от апреля 15, 2008, 16:18
У афіцыйным стандарце НЯМА асобнага клічнага склону.

Прыналежныя займеннікі "ягоны", "іхні" - гэта норма, могуць выкарыстоўвацца ўзаемазамяняльна з формамі "яго", "іх".
Такі ёсць. Акадэмічная граматыка 2007 года падае вакатыў як асобны склон.

Jauhien

Цитата: iljas от июня 11, 2007, 23:48
Дапамагу чым магу.

У родным склоне назоўнікі множнага ліку ўжываюцца з канчаткамі –аў (-яў), -оў (-ёў), з нулявым канчаткам і –ей (-эй). Канчаткі аў (-яў), -оў (-ёў) мае большасць назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду 1-га скланення: княстваў, лясоў, сузор'яў і г.д. Большасць множналікавых назоўнікаў: вуснаў, лекаў, манеўраў і г.д., а таксама некаторыя назоўнікі жаночага роду з чыстай асновай: камандаў, легендаў, чарэшняў і г.д.
Нулявы канчатак заўсёды маюць назоўнікі жаночага роду 2-га скланення з асновай на дазін зычны: дат, нот, яхт і г.д.; назоўнікі жаночага роду, аснова якіх заканчваецца на г, к, х: дуг, кніг, пік, стрэх і г.д. і назоўнікі з асновай на губныя в, б, п, м: дамб, колб, лямп, страў; множналікавыя назоўнікі з суфіксам –ін, -іц у аснове: адведзін, імянін, нажніц, уводзін і г.д.; назоўнікі са збегам зычных у канцы асновы, калі паміж імі паяўляецца беглы галосны: вілак, вячорак, канапель, раскопак, санак і г.д.; геаграфічныя назвы на –ічы (-ычы), -яны (-аны): з Ганцавіч, Касцюковіч, Ляхавіч, Целяхан і г.д.
Варыянтныя канчаткі –оў (-ёў), -аў (-яў) або нулявы канчатак маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія з'яўляюцца назвамі некаторых парных прадметаў (рог, туфель, чаравік і г.д.), назвамі электронных і магнітных адзінак вымярэння (ампер, вольт, кіловат, рэнтген і г.д.), назвамі некаторых нацыянальнасцей (мангол, румын, туркмен і г.д.); назоўнікі са збегам зычных у аснове: прозвішч і прозвішчаў, скарг і скаргаў і г.д.
Большасць назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай, а атксама некаторыя множналікавыя назоўнікі маюць канчатак –эй (-ей): гусей, касцей, страсцей; грудзей, дражджэй, дзвярэй і г.д.
Назоўнік грошы мае канчатак –ай: грошай.

Плотнікаў, Трайкоўская Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. -- Мн.: Кніжны дом, 2004

Ага, а яшчэ я бачыў у краме побач: "Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы" і "Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы".

Спасылацца на правапіс у граматычных пытаньнях -- сьмешна. Тое, што як некаторыя прыхільнікі наркамаўкі, так і некаторыя прыхільнікі тарашкевіцы кажуць "у наркамаўцы такая форма, у тарашкевіцы -- такая" -- суцэльная лухта. А тое, што формы нехта спрабуе рэгуляваць правапісам кажа толькі пра некампэтэнтнасьць гэтага кагосьці, альбо пра ягоныя нядобрыя намеры, калі штучнае зьмяненьне мовы (збліжэньне з адной надта распаўсюджанай мовай) маскуецца правапіснай рэформай. Артаграфія -- нязначнае пытаньне, калі яна застаецца толькі артаграфіяй.
Наогул, улічваючы ўмовы, у якіх існавала і існуе беларуская мова, у пытаньнях граматыкі варта арыентавацца на мову пісьменьнікаў (як клясыкаў, гэтак і сучасных, толькі Шамякіна не бярэце  :yes:) і рэальнае ўжываньне мовы адукаванай часткай беларускамоўнай грамады, а да таго, што напісана ў афіцыйных паперах (асабліва школьных), ставіцца крытычна.
Што да -аў, -яў. Яны нярэдка ўжываюцца паралельна з нулявым канчаткам. Нармалёва гучыць і "з Ганцавічаў" і "Омаў". А вось "лямп" -- гэта проста пачварна. Ня любіць беларуская мова такіх зьбегаў зычных на канцы слова. Можаце карыстацца любой нармалёвай граматыкай, пачынаючы ад той самай Тарашкевічавай, сканчаючы сучаснымі.
І, да слова, чаму "назвы электронных і магнітных адзінак вымярэння" так асобна разглядаюцца? Вось рэнтген гэта наогул якая адзінка? Электронная ці магнітная? Нешта мне падаецца -- ні тая, ні тая...


Jauhien

Дарэчы, анэкдот з гісторыі беларускай мовы.
Пры добрых бальшавіках быў пэрыяд, калі канчатак -а альбо -у у словах на -ізм вызначаўся ідэйнай слушнасьцю гэнага ізму.
Ідэйнадобрае мела канчатак -а.
Ідэйнашкоднае, буржуазна-нацыяналістычнае -у.
Прыклады:
камунізма, але нацыяналізму.
Вось ужо ня ведаю, як тады адзнакі за дыктоўкі ставілі. Мо' адразу ў гадах (0 год, 5 год, 7 год, 10 год, 25 год)?

А яшчэ быў час, калі "рэволюцыйныя" словы праз о пісаліся. Каб як у мове-крыніцы было:
комунізм, пролетар, рэволюцыя. Таксама весела.

Быстрый ответ

Обратите внимание: данное сообщение не будет отображаться, пока модератор не одобрит его.

Имя:
Имейл:
Проверка:
Оставьте это поле пустым:
Наберите символы, которые изображены на картинке
Прослушать / Запросить другое изображение

Наберите символы, которые изображены на картинке:

√36:
ALT+S — отправить
ALT+P — предварительный просмотр